На працягу ўсёй кар’еры гульца выступаў за клуб «Сера» з Мантэвідэа. Ён таксама правёў 30 матчаў за зборную Уругвая, з 1949 па 1956 год. У 1950 годзе са сваёй зборнай ён стаў чэмпіёнам свету па футболе. На пераможным чэмпіянаце быў адным з трох прадстаўнікоў свайго клуба. Але калі нападнік Рубен Моран згуляў толькі ў адным, вырашальным, матчы супраць Бразіліі, а абаронца Эктар Вільчэс так і застаўся ў запасе па ходзе турніру, то Маціяс Гансалес гуляў абсалютна ва ўсіх матчах зборнай і быў адным з ключавых гульцоў у абароне зборнай Уругвая.
Браў удзел у трох чэмпіянатах Паўднёвай Амерыкі — у 1949, 1953, 1955 гадах. Уладальнік бронзавых медалёў гэтага турніру ў 1949 годзе.