Зборная Бразіліі па футболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
 Бразілія
Мянушкі Seleção (Даслоўна з партугальскай — зборная), Пентакампеоны
Канфедэрацыя КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя Бразільская канфедэрацыя футбола
Галоўны трэнер
Капітан Неймар
Найбольшая колькасць гульняў Кафу (142)
Найлепшы бамбардзір Неймар (79)
Хатні стадыён Маракана
Код ФІФА BRA
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы 2 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 1 (153 разы)
Найніжэйшы 22 (чэрвень 2013)
Рэйтынг Эла
Дзеючы 1 (12 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы 1 (8640 дзён)
Найніжэйшы 20 (7 лістапада 2001)
Першая гульня
Аргенціна Аргенціна 3:0 Бразілія Бразілія
(Буэнас-Айрэс, Аргенціна; 20 жніўня 1914)
Самая буйная перамога
Бразілія Бразілія 14:0 Нікарагуа Нікарагуа
(Мехіка, Мексіка; 17 кастрычніка 1975)
Самае буйное паражэнне
Уругвай Уругвай 6:0 Бразілія Бразілія
(Вінья-дэль-Мар, Чылі; 18 верасня 1920)
Бразілія Бразілія 1:7 Германія Германія
(Белу-Арызонты, Бразілія; 8 ліпеня 2014)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў 22 (усе) (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1958, 1962, 1970, 1994, 2002)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў 37 (Упершыню 1916)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1919, 1922, 1949, 1989, 1997, 1999, 2004, 2007, 2019)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў 3 (Упершыню 1996)
Найлепшы вынік 02Сярэбраны прызёр 2 месца (1996, 2003)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў 7 (Упершыню 1997)
Найлепшы вынік Чэмпіён (1997, 2005, 2009, 2013)
Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету па футболе
Бронза Францыя 1938
Серабро Бразілія 1950
Золата Швецыя 1958
Золата Чылі 1962
Золата Мексіка 1970
Бронза Аргенціна 1978
Золата ЗША 1994
Серабро Францыя 1998
Золата Японія/Паўднёвая Карэя 2002
Кубкі канфедэрацый
Золата Саудаўская Аравія 1997
Серабро Мексіка 1999
Золата Германія 2005
Золата ПАР 2009
Золата Бразілія 2013
Алімпійскія ўзнагароды
Футбол
Серабро Лос-Анджэлес 1984
Серабро Сеул 1988
Бронза Атланта 1996
Бронза Пекін 2008
Серабро Лондан 2012
Золата Рыа-дэ-Жанэйра 2016
Золата  2020

Зборная Бразіліі па футболе прадстаўляе Бразілію на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1914 года. Каманда кантралюецца Бразільскай канфедэрацыяй футбола, якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА.

Чэмпіён свету 1958, 1962, 1970, 1994, 2002 гадоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Бразілія — ​​адзіная краіна, якая не прапусціла ніводнага фінальнага этапу чэмпіянату свету. Яна ж адзіная, якая дамагалася тытула чэмпіёнаў 5 разоў. Акрамя гэтага ў іх скарбонцы два другія месцы, два трэція і два чацвёртыя.

Упершыню зборная Бразіліі па футболе была сфарміравана ў 1914 годзе і правяла матч супраць англійскага клуба «Эксетэр Сіці» і выйграла 2:0 (па іншых звестках матч завяршыўся ўнічыю 3:3). Аднак да больш сур’ёзных перамог на сусветнай арэне было яшчэ далёка. Шмат у чым гэтаму перашкаджала блытаніна сярод кіраўнікоў мясцовых футбольных федэрацый унутры краіны.

Як бы там ні было, у чэмпіянатах свету 1930 і 1934 Бразілія выбывала пасля першага этапу. У 1938 годзе каманда паказала значны прагрэс і ўпэўнена заваявала бронзу чэмпіянату. А Леанідас патрапіў у гісторыю, як першы ігрок, які забіў 4 мячы ў матчы чэмпіянату свету.

Першы пасляваенны чэмпіянат 1950 стаў першым, які праходзіў у Бразіліі. Да таго ж ён быў унікальны тым, што на ім не праводзіўся фінальны матч. Быў групавы этап для чатырох каманд. Прынята лічыць сустрэчу Бразілія — ​​Уругвай «фіналам». Матч, які праходзіў на стадыёне «Маракана» у Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 199854 балельшчыкі. Бразільцам дастаткова было згуляць унічыю, каб стаць чэмпіёнамі, але, ведучы ў ліку 1:0, яны прайгралі 1:2. У Паўднёвай Амерыцы гэты матч вядомы як «мараканаса».

У 1954 годзе на чэмпіянат, які праходзіў у Швейцарыі, прыехала абноўленая каманда з групай добрых моцных ігракоў. Аднак у чвэрцьфінале бразільцы саступілі фаварыту першынства, венграм, з лікам 2:4, правёўшы адзін з самых жудасных матчаў у сваёй гісторыі. Гэты матч атрымаў назву «бітва ў Берне».

У 1958 годзе на чэмпіянаце свету ў Швецыі Бразілія нечакана для ўсіх у бліскучым стылі стала чэмпіёнам свету. У складзе каманды бліскалі такія ігракі, як Пеле, Гарынча, Вава і многія іншыя, якія ўвайшлі ў сусветную гісторыю футбола. Адкрыццём гэтага першынства быў сямнаццацігадовы Пеле, які да гэтага часу лічыцца каралём футбола ўсіх часоў і народаў.

У 1962 годзе ў Чылі бразільцы змаглі паўтарыць свой поспех. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Гарынча, які забіў 4 мяча. Яго напарнік Пеле выбыў з чэмпіянату пасля цяжкай траўмы ў адным з першых матчаў турніру.

На чэмпіянаце свету ў Англіі ў 1966 годзе каманду чакаў грандыёзны правал. «Селесаа» апынуліся не па зубах венгры і партугальцы, у шэрагах якіх гуляў Эўзеб’ю. Зборная Бразіліі выбыла з першынства ўжо ў падгрупе, што расцэньвалася не інакш як нацыянальная катастрофа. Шэраг ігракоў быў вымушаны некаторы час заставацца ў Еўропе, чакаючы неспакойную сітуацыю на радзіме.

Аднак ужо на наступным чэмпіянаце свету ў Мексіцы бразільцы, у складзе якіх зноў бліскаў Пеле, паказалі футбол найвышэйшага класа і выйгралі ўсе матчы першынства. У фінале Бразілія разграміла зборную Італіі 4:1.

Пасля таго, як «Селесаа» за кароткі час змаглі тры разы стаць уладальнікамі тытула чэмпіёна свету, пачалася доўгая паласа няўдач:

  • 1974 — Бразілія выставіла адзін з самых слабых складаў за ўсю сваю гісторыю і ў выніку заняла толькі 4 месца.
  • 1978 — «Селесаа» саступілі па розніцы мячоў гаспадарам поля аргенцінцам у матчы за выхад у фінал. Расчараваныя бразільцы абвінавацілі брамніка зборнай Перу, аргенцінца па нараджэнні, у адмысловы дрэннай гульні (матч Аргенціна — Перу скончыўся 6:0).
  • 1982 — склад Бразіліі лічыўся непераможным, аднак адбылося нечаканае паражэнне ад зборнай Італіі 2:3 і выбыванне з турніру на ранняй стадыі. Італьянцы ў выніку сталі лепшымі на гэтым турніры.
  • 1986 — на гэты раз паражэнне па серыі пасляматчавых пенальці супраць зборнай Францыі. За Бразілію не забіў 11-метровы «Белы Пеле» Зіку.
  • 1990 — жудаснае паражэнне ў 1/8 фіналу супраць аргенцнцаў. Бразільцы на працягу ўсёй гульні паказвалі добры атакуючы футбол, раз за разам штурмавалі браму суперніка, але так і не змаглі забіць. На апошніх хвілінах матча Клаўдзіа Каніджа пасля контратакі забіў вырашальны гол. 1:0 на карысць Аргенціны.

На чэмпіянаце свету 1994 года ў ЗША Бразілія праз 24 гады зноў атрымала перамогу: пасля цяжкага фіналу супраць зборнай Італіі бразільцы змаглі выйграць у серыі пасляматчавых пенальці 3:2. У складзе Бразіліі асабліва вылучаліся нападаючыя Рамарыу, Бебету, галкіпер Тафарэл, паўабаронца і капітан каманды Дунга, абаронцы Кафу, Бранку.

На чэмпіянаце свету 1998 года ў Францыі у складзе «Селесаа» бліскаў знакаміты «зубасцік» Раналду. Бразілія зноў дайшла да фіналу, аднак пацярпела паражэнне ад гаспадароў поля 0:3. Два галы, якія паклалі пачатак разгрому, пасля падач з вуглавых забіў лідар зборнай Францыі Зінедзін Зідан.

На чэмпіянаце свету 2002 года ў Японіі і Паўднёвай Карэі Бразілія працягвала паказваць добрую гульню і ў трэці раз запар выйшла ў фінал сусветнага першынства. У фінале яны ўпершыню сустрэліся са сваім галоўным завочным канкурэнтам зборнай Германіі і нанеслі немцам паражэнне 2:0. Браму Германіі абараняў знакаміты брамнік Олівер Кан, які на працягу чэмпіянату паказваў выдатную гульню, аднак у фінале здзейсніў фатальную памылку і прапусціў просты мяч. Найлепшым бамбардзірам першынства стаў Раналду (8 мячоў). У складзе «пентакампеонаў» гуляў шэраг майстроў экстра-класа, такіх як Раналдынью, Раберту Карлус, Кака, Рывалду, Кафу, Лусіу і іншыя.

Чэмпіянат свету 2006 года ў Германіі завяршыў серыю моцных выступленняў зборнай Бразіліі. Нягледзячы на ​​зорны склад, каманда падышла да першынства не згулянай і ў слабой кандыцыйнай форме (напрыклад, па меркаванні шматлікіх журналістаў, Раналду меў лішак вагі). Пасля шэрагу перамог Бразілія ў 1/4 фіналу пацярпела паражэнне ад вопытнай французскай зборнай 0:1 (Анры).

На чэмпіянаце свету 2010 года ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы ў 1/4 фіналу зборная Бразілія прайграла зборнай Нідэрландаў з лікам 2:1. Трэнер «пентакампеонаў» Дунга цалкам змяніў манеру гульні зборнай у бок прагматычнасці і стаўкі на фінальны вынік. У складзе Бразіліі бліскалі такія ігракі як Жуліу Сезар, Майкон, Лусіу, Кака, Рабінью.

Чэмпіянат свету 2016 года другі раз у гісторыі праходзіў у Бразіліі. У параўнанні з першынствам 2010 года амаль поўнасцю абнавіўся склад, месца ветэранаў занялі маладыя ігракі, лідарам зборнай стаў Неймар. Пасля ўпэўненай перамогі ў Кубку канфедэрацый Бразілія лічылася адным з фаварытаў, аднак у паўфінальным матчы супраць зборнай Германіі прапусціла пяць мячоў за першыя 30 хвілін матча, які скончыўся з лікам 1:7 і стаў найбуйнейшым паражэннем Бразіліі ў гісторыі. У мачты за трэцяе месца Бразілія саступіла зборнай Нідэрландаў з лікам 0:3.

Няўдачы чакалі Бразілію і ў наступных Кубках Амерыкі. У 2015 годзе, пераадолеўшы групавы этап, Бразілія саступіла ў чвэрцьфінале Парагваю па пенальці. З-за гэтага паражэння Бразілія ўпершыню за доўгі час не трапіла на Кубак канфедэрацый (які праходзіў у 2017 годзе). На юбілейным Кубку Амерыкі 2016 года Бразілія саступіла ў рашаючым матчы групавога этапу Перу (0:1, першае паражэнне ад Перу з 1985 года) і ўпершыню з 1987 года не выйшла з групы.

У чэрвені 2016 года новым галоўным трэнерам зборнай Бразіліі быў прызначаны Тыты. Адбор да чэмпіянату свету 2018 пачаўся для бразільцаў удала, яны хутка захапілі лідарства ў паўднёваамерыканскай групе і ў выніку сталі сталі першай зборнай (пасля гаспадароў — зборнай Расіі), якая гарантавала сабе месца на сусветным першынстве.

Форма[правіць | правіць зыходнік]

Форма
1914
Форма
1916
Форма
1917
Форма
1918
Форма
1919
Форма
1919—1945
Форма
1945—1950
Форма
1950—1953
Форма
з 1954

Выступы на турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер Кваліфікацыя
Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ ЗМ В Н П ЗГ ПГ
Уругвай 1930 Групавы раўнд (топ-13) 6-е / 13 2 1 0 1 5 2 Прэгінья (3) Бразілія Піндару ды Карвалью Радрыгіс Запрошаная каманда
Італія 1934 1/8 фіналу 14-е / 16 1 0 0 1 1 3 Леонідас (1) Бразілія Луіс Віньяэс Кваліфікавалася аўтаматычна
Францыя 1938 Паўфінал 3-е / 15 5 3 1 1 14 11 Леонідас (7) Бразілія Адэмар Пімента Кваліфікавалася аўтаматычна
Бразілія 1950 Фінал 2-е / 13 6 4 1 1 22 6 Адэмір (8) Бразілія Флавіу Коста Гаспадыня чэмпіянату
Швейцарыя 1954 Чвэрцьфінал 5-е / 16 3 1 1 1 8 5 Бразілія Зэзэ Марэйра 4 4 0 0 8 1
Швецыя 1958 Фінал 1-е / 16 6 5 1 0 16 4 Пеле (6) Бразілія Вісенты Феола 2 1 1 0 2 1
Чылі 1962 Фінал 1-е / 16 6 5 1 0 14 5 Бразілія Аймарэ Марэйра Дзеючы чэмпіён
Англія 1966 Групавы раўнд (топ-16) 11-е / 16 3 1 0 2 4 6 Бразілія Вісенты Феола Дзеючы чэмпіён
Мексіка 1970 Фінал 1-е / 16 6 6 0 0 19 7 Жайрзінью (7) Бразілія Марыу Загалу 6 6 0 0 23 2
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) 1974 Паўфінал 4-е / 16 7 3 2 2 6 4 Раберту Рывеліну (3) Бразілія Марыу Загалу Дзеючы чэмпіён
Аргенціна 1978 Паўфінал 3-е / 16 7 4 3 0 10 3 Бразілія Клаўдыу Каўтынью 6 4 2 0 17 1
Іспанія 1982 Групавы раўнд 2 (топ-12) 5-е / 24 5 4 0 1 15 6 Зіку (4) Бразілія Тэле Сантана 4 4 0 0 11 2
Мексіка 1986 Чвэрцьфінал 5-е / 24 5 4 1 0 10 1 Карэка (5) Бразілія Тэле Сантана 4 2 2 0 6 2
Італія 1990 1/8 фіналу 9-е / 24 4 3 0 1 4 2 Бразілія Себасцьян Лазароні 4 3 1 0 13 1
Злучаныя Штаты Амерыкі 1994 Фінал 1-е / 24 7 5 2 0 11 3 Рамарыу (5) Бразілія Карлус Алберту Парэйра 8 5 2 1 20 4
Францыя 1998 Фінал 2-е / 32 7 4 1 2 14 10 Раналду (4) Бразілія Марыу Загалу Дзеючы чэмпіён
Паўднёвая КарэяЯпонія 2002 Фінал 1-е / 32 7 7 0 0 18 4 Раналду (8) Бразілія Луіс Феліпі Скалары 18 9 3 6 31 17
Германія 2006 Чвэрцьфінал 5-е / 32 5 4 0 1 10 2 Раналду (3) Бразілія Карлус Алберту Парэйра 18 9 7 2 35 17
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка 2010 Чвэрцьфінал 6-е / 32 5 3 1 1 9 4 Луіс Фабіяну (3) Бразілія Дунга 18 9 7 2 33 11
Бразілія 2014 Паўфінал 4-е / 32 7 3 2 2 11 14 Неймар (4) Бразілія Луіс Феліпі Скалары Гаспадыня чэмпіянату
Расія 2018 Чвэрцьфінал 6-е / 32 5 3 1 1 8 3 Бразілія Тыты 18 12 5 1 41 11
Катар 2022 Чвэрцьфінал 7-е / 32 5 3 1 1 8 3 Рышарлісан Бразілія Тыты 17 14 3 0 40 5
Злучаныя Штаты Амерыкі Канада Мексіка 2026
Усяго Перамога (5) 22/22 114 76 19 19 237 108 Раналду (15) 127 82 33 12 280 75

Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі і Кубак Амерыкі[правіць | правіць зыходнік]

Год Стадыя М ЗМ В Н П ЗГ ПГ Найлепшы бамбардзір (галы) Галоўны трэнер
Чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі
Аргенціна 1916 Фінальны раўнд (топ-4) 3-е / 4 3 0 2 1 3 4 Бразілія Сілвіу Лагрэка
Уругвай 1917 Фінальны раўнд (топ-4) 3-е / 4 3 1 0 2 7 8 Харолду (2) Бразілія Сільвіу Лагрэка
Бразілія 1919 Фінальны раўнд (топ-4) 1-е / 4 4 3 1 0 12 3 Бразілія Харолду
Чылі 1920 Фінальны раўнд (топ-4) 3-е / 4 3 1 0 2 1 8 Ісмаэл Алварыса (1) Бразілія Асвалду Гоміс
Аргенціна 1921 Фінальны раўнд (топ-4) 2-е / 4 3 1 0 2 4 3 Машаду (2) Бразілія Ферэйру Віяна Нету
Бразілія 1922 Фінальны раўнд (топ-5) 1-е / 5 5 2 3 0 7 2 Бразілія Лаіс
Уругвай 1923 Фінальны раўнд (топ-4) 4-е / 4 3 0 0 3 2 5 Ніла Брага (2) Бразілія Чыку Нету
Уругвай 1924 Знялася
Аргенціна 1925 Фінальны раўнд (топ-5) 2-е / 5 4 2 1 1 11 9 Уругвай Рамон Платэра
Чылі 1926 Знялася
Перу 1927 Знялася
Аргенціна 1929 Знялася
Перу 1935 Знялася
Аргенціна 1937 Фінальны раўнд (топ-6) 2-е / 6 6 4 0 2 17 11 Бразілія Адэмар Пімента
Перу 1939 Знялася
Чылі 1941 Знялася
Уругвай 1942 Фінальны раўнд (топ-7) 3-е / 7 6 3 1 2 15 7 Сілвіу Пірылью (6) Бразілія Адэмар Пімента
Чылі 1945 Фінальны раўнд (топ-7) 2-е / 7 6 5 0 1 19 5 Атылья Гарсія (5) Бразілія Флавіу Коста
Аргенціна 1946 Фінальны раўнд (топ-6) 2-е / 6 5 3 1 1 13 7 Элену ды Фрэйташ (6) Бразілія Флавіу Коста
Эквадор 1947 Знялася
Бразілія 1949 Фінальны раўнд (топ-8) 1-е / 8 8 7 0 1 46 7 Жаір да Роза Пінту (9) Бразілія Флавіу Коста
Перу 1953 Фінальны раўнд (топ-7) 2-е / 7 7 4 0 3 17 9 Жулінью (5) Бразілія Зэзэ Марэйра
Чылі 1955 Знялася
Уругвай 1956 Фінальны раўнд (топ-6) 4-е / 6 5 2 2 1 4 5 Бразілія Асвалду Брандан
Перу 1957 Фінальны раўнд (топ-7) 2-е / 7 6 4 0 2 23 9 Бразілія Асвалду Брандан
Аргенціна 1959 Фінальны раўнд (топ-7) 2-е / 7 6 4 2 0 17 7 Пеле (8) Бразілія Вісенты Феола
Эквадор 1959 Фінальны раўнд (топ-5) 3-е / 5 4 2 0 2 7 10 Паўлу Пісанешы (3) Бразілія Гентыль Кардосу
Балівія 1963 Фінальны раўнд (топ-7) 4-е / 7 6 2 1 3 12 13 Флавіу Мінуану (5) Бразілія Аймарэ Марэйра
Уругвай 1967 Знялася
Усяго Перамога (3) 19/29 93 50 14 29 237 132
Кубак Амерыкі
Паўднёвая Амерыка 1975 Паўфінал 3-е / 10 6 5 0 1 16 4 Бразілія Асвалду Брандан
Паўднёвая Амерыка 1979 Паўфінал 3-е / 10 6 2 2 2 10 9 Сократыс (3) Бразілія Клаўдыу Каўтынью
Паўднёвая Амерыка 1983 Фінал 2-е / 10 8 2 4 2 8 5 Раберту Дынаміт (3) Бразілія Клаўдыу Каўтынью
Аргенціна 1987 Групавы раўнд (топ-10) 5-е / 10 2 1 0 1 5 4 Бразілія Карлус Алберту Сілва
Бразілія 1989 Фінальны раўнд (топ-4) 1-е / 10 7 5 2 0 11 1 Бебету (6) Бразілія Себасцьян Лазароні
Чылі 1991 Фінальны раўнд (топ-4) 2-е / 10 7 4 1 2 12 8 Бранку (3) Бразілія Паўлу Раберту Фалкан
Эквадор 1993 Чвэрцьфінал 5-е / 12 4 1 2 1 6 4 Пальінья (3) Бразілія Карлус Алберту Парэйра
Уругвай 1995 Фінал 2-е / 12 6 4 2 0 10 3 Туліу (3) Бразілія Марыу Загалу
Балівія 1997 Фінал 1-е / 12 6 6 0 0 22 3 Раналду (5) Бразілія Марыу Загалу
Парагвай 1999 Фінал 1-е / 12 6 6 0 0 17 2 Бразілія Вандэрлей Лушэмбургу
Калумбія 2001 Чвэрцьфінал 6-е / 12 4 2 0 2 5 4 Дэнілсан (2) Бразілія Луіс Феліпі Скалары
Перу 2004 Фінал 1-е / 12 6 3 2 1 13 6 Адрыяну (7) Бразілія Карлус Алберту Парэйра
Венесуэла 2007 Фінал 1-е / 12 6 4 1 1 15 5 Рабінью (6) Бразілія Дунга
Аргенціна 2011 Чвэрцьфінал 8-е / 12 4 1 3 0 6 4 Бразілія Ману Менезіс
Чылі 2015 Чвэрцьфінал 5-е / 12 4 2 1 1 5 4 Бразілія Дунга
Злучаныя Штаты Амерыкі 2016 Групавы раўнд (топ-16) 9-е / 16 3 1 1 1 7 2 Паўлінью (3) Бразілія Дунга
Бразілія 2019 Фінал 1-е / 12 6 4 2 0 13 1 Эвертан (3) Бразілія Тыты
Бразілія 2021 Фінал 2-е / 10 7 5 1 1 12 3 Бразілія Тыты
Эквадор 2024
Усяго Перамога (6) 18/18 98 58 24 16 193 72

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён — 2016
  • Сярэбраны прызёр — 1984, 1988, 2012
  • Трэцяе месца — 1996, 2008

Кубак канфедэрацый[правіць | правіць зыходнік]

  • Пераможца — 1997, 2005, 2009, 2013
  • Сярэбраны прызёр — 1999

Залаты кубак КАНКАКАФ[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэбраны прызёр — 1996, 2003
  • Трэцяе месца — 1998

Залаты Кубак чэмпіёнаў свету[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэбраны прызёр — 1980

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]