Ганс-Юрген Боймлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганс-Юрген Боймлер
ням.: Hans-Jürgen Bäumler
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол[4]
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзіўся 28 студзеня 1942(1942-01-28)[1][2] (82 гады)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганс-Юрген Боймлер (ням.: Hans-Jürgen Bäumler; нар. 28 студзеня 1942) — нямецкі фігурыст, які выступаў у адзіночным і парным катанні, акцёр, спявак і тэлевядучы. У спорце найвышэйшага поспеху дасягнуў, выступаючы ў пары з Марыкай Кіліус. Яны чатыры разы атрымлівалі перамогу на чэмпіянатах Германіі, шэсць разоў запар станавіліся чэмпіёнамі Еўропы і двойчы — чэмпіёнамі свету.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кіліус і Боймлер двойчы заваёўвалі алімпійскія сярэбраныя медалі: на Алімпійскіх гульнях 1960 і Алімпійскіх гульнях 1964 гадоў. У першым выпадку яны саступілі пары Барбара Вагнер/Роберт Пол, у другім — Людміле Белавусавай і Алегу Пратапопаву.

З 1964 перайшлі ў прафесіяналы, выступалі на лядовых шоу Vienna Ice Revue і Holiday on Ice. У дуэце запісалі некалькі песень, Боймлер пазней выступаў як спявак у адзіночку. Самай паспяховай яго кампазіцыяй стала «Wunderschönes fremdes Mädchen». З 1964 года здымаўся ў фільмах, у ліку якіх «Лядовая аперэта» (ням.: Eisoperette) і іншыя. У 1970-х стаў тэлевядучым некалькіх праграм, у пачатку 1990-х працаваў на тэлеканале RTL.

У 1974 годзе ажаніўся. Мае двух сыноў, абодва жывуць у Францыі.

Зноскі

  1. Hans-Jürgen Bäumler // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hans-Jürgen Bäumler // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 4 лістапада 2018.