Гапкаліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гранулы гапкаліту

Гапкаліт — распаўсюджаны каталізатар пераўтварэння монааксіда вугляроду (СО) у вуглякіслы газ (СО2). Назва «гапкаліт» (англ.: hopcalite) утворана ад першых літар Універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША) — «hop» і Універсітэта Каліфорніі (ЗША) — «cal», дзе фундаментальныя даследаванні ўгарнага газу праводзіліся яшчэ падчас Першай сусветнай вайны і дзе ў 1918 годзе быў вынайдзены гэты тып каталізатараў.

Гапкаліт часцей за ўсё ўяўляе сабой сумесь, якая складаецца з аксідаў медзі і марганцу, якія дазваляюць кіслароду паветра ўзаемадзейнічаць з некаторымі хімічнымі злучэннямі пры пакаёвай тэмпературы. Найбольш вядомыя варыянты гапкаліту — гэта т.з. «гапкаліт I», які складаецца прыкладна з 60 % дыяксіду марганцу (MnO2) і 40 % аксіду медзі (CuO) пры малярных адносінах MnO2 : CuO роўных 1,375 і «гапкаліт II», які ўяўляе сабой сумесь 50 % MnO2, 30 % CuO, 15 % Co2O3 і 5 % Ag2O. Знешне гапкаліт мае ўласцівасці порыстай масы і нагадвае актывіраваны вугаль.[1]

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Гапкаліт у асноўным ўжываецца ў сродках індывідуальнай абароны органаў дыхання. У СССР гапкаліт доўгі час ужываўся пры вытворчасці дадатковых патронаў для процівагазаў (так званыя «гапкалітавыя патроны» ДП-1 і ДП-2). Цяпер выпуск дадатковых патронаў ДП-1 спынены. Тым не менш, гапкаліт па-ранейшаму шырока распаўсюджаны ў сродках асабістай абароны і вялікай колькасці разнастайных прамысловых фільтраў. Таксама гапкаліт ужываецца ў прыборах для кантролю над утрыманнем монааксіда вугляроду (CO) у памяшканнях. Дзеянне прыбораў заснавана на рэгістрацыі цеплыні, якая вылучаецца пры каталітычным акісленні монааксіду вугляроду (CO) да дыяксіду вугляроду (CO2). Часам гапкаліт ужываецца для ачысткі газавай сумесі ад азону, вокісу этылену і іншых лятучых арганічных злучэнняў.

Зноскі

  1. Lamb А. The removal of carbon monoxide from air // The journal of industrial and engineering chemistry. — 1920. — p. 213

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]