Перайсці да зместу

Вярнігара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гаравы)

Вярнігара, Вярнігор, Гара-Гаравік, Гарыня, Гаравыперсанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак сюжэтнага тыпу, на нейкім важным этапе сябра героя-асілка - Кацігарошка, Івашкі – Мядзведжага Вушка і інш.

Па легендзе валодаў незвычайнай сілай: мог руйнаваць горы. Сустрэўшы больш моцнага, далучаецца да яго, каб для роднага люду рабіць дабро, уступіць у бой з заваёўнікамі, злымі страшыдламі, адстойваючы справядлівасць і дабро. Бывала, Вярнігара ў цяжкія хвіліны праяўляў і баязлівасць, за што строга асуджаўся (меў моц і надзёжна не выкарыстаў яе). Каб трапіць у народныя любімцы, трэба было быць па-разумнаму смелым і часамі здольным нават ахвяраваць сваё жыццё дзеля людзей.