Справядлівасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пацалунак Справядлівасці і Міру. невядомы мастак, Антверпен, каля 1580

Справядлівасць — катэгорыя маральна-прававой і сацыяльна-палітычнай свядомасці звязана з гістарычна зменлівымі ўяўленнямі пра неад'емныя правы чалавека. Мае на ўвазе патрабаванне адпаведнасці паміж практычнай роляй чалавека (сацыяльнай групай) у жыцці грамадства і яго фактычным сацыяльным становішчам, паміж правамі і абавязкамі, злачынствам і пакараннем і г.д. Неадпаведнасць гэтых суадносін ацэньваецца як несправядлівасць. Справядлівасць - мера роўнасці (ці няроўнасці) у грамадскім становішчы людзей, класаў і сацыяльных груп. У першабытным грамадстве справядлівасць зводзілася да прытрымлівання агульнапрынятага парадку. Пазней яна ўключала размеркаванне паміж людзьмі пэўных даброт. Першай спробай тэарэтычна асэнсаваць справядлівасць была канцэпцыя Платона, які імкнуўся вырашыць дылему роўнасці і саслоўных прывілеяў. Яго формулай каставай справядлівасці стала - кожнаму сваё. Блізкая да платонаўскай формула хрысціянскай справядлівасці (кесару - кесарава). Арыстоцель увёў паняцці «ўраўноўвальнай і размяркоўвальнай справядлівасці». Сацыялісты-ўтапісты (А.Сен-Сімон, Ш.Фур'е, Р.Оўэн) заклікалі да стварэння такога сацыяльнага ладу, у якім існавала б справядлівасць пры размеркаванні матэрыяльных і духоўных даброт. Але гэта быў пазагістарычны (утапічны) падыход да вырашэння грамадскіх праблем. Справядлівасць мае канкрэтна-гістарычны характар і залежыць ад сацыяльна-эканамічных адносін і ўмоў жыцця людзей. Паняцце справядлівасці ўключае роўнасць людзей у адносінах да сродкаў вытворчасці, у іх стартавых магчымасцях, а таксама роўнасць іх рэальных сацыяльных і палітычных правоў і свабод.

Амерыканскі філосаф Джон Ролз пры даследаванні справядлівасці прыходзіць да высновы, што справядлівасць ёсць некаторы стан, у якім кожны член грамадства можа дасягнуць сваіх мэтаў і палажэння (пазіцыі), якія вызначыў для сябе сам, разумеючы некаторыя сарамлівасці і нязручнасці, якія могуць быць выкліканыя ў працэсе гэтых дасягненняў[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
  • Anthony Duff & David Garland eds, A Reader on Punishment (Oxford: Oxford University Press, 1994)
  • Barzilai Gad, Communities and Law: Politics and Cultures of Legal Identities (Ann Arbor: University of Michigan Press, 2003)
  • Brian Barry, Theories of Justice (Berkeley: University of California Press, 1989)
  • C. L. Ten, Crime, Guilt, and Punishment: A philosophical introduction (Oxford: Clarendon Press, 1987)
  • Colin Farrelly, An Introduction to Contemporary Political Theory (London: Sage, 2004)
  • David Gauthier, Morals By Agreement (Oxford: Clarendon Press, 1986)
  • James Konow (2003) "Which Is the Fairest One of All? A Positive Analysis of Justice Theories", Journal of Economic Literature, 41(4), p. 1188-1239

Зноскі

  1. Ролз, Дж. Теория справедливости / Джон Ролз; науч. ред. В. В. Целищев; [пер. с англ. В. В. Целищева при участии В. Н. Карповича и А. А. Шевченко]. — Новосибирск: Изд-во Новосибирского ун-та, 1995. — 534, [1] с.ил. — С. 108—111. — ISBN 5-7615-0365-4.