Гарадскі музей Хельсінкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадскі музей Хельсінкі
фінск.: Helsingin kaupunginmuseo
Гарадскі музей Хельсінкі
Заснаваны 1911
Месцазнаходжанне Хельсінкі
Адрас Aleksanterinkatu 16, 00170 Helsinki[1][2][…]
helsinginkaupunginmuseo.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарадскі музей Хельсінкі (фінск.: Helsingin kaupunginmuseo) — гістарычны музей, прысвечаны гораду Хельсінкі. На выстаўках прадстаўлены этапы развіцця Хельсінкі ад маленькага горада да сталіцы краіны.

Уваход у музей і філіялы бясплатны.

Аддзелы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны будынак. У галоўным будынку музея прадстаўлена выстаўка «Helsinki Horizons», якая прадстаўляе больш чым 450-гадовую гісторыю горада. Будынак знаходзіцца ў самым цэнтры горада, побач з Кафедральным саборам, на вуліцы, якая выходзіць на Сенацкую плошчу. Адрас: Sofiankatu 4 , 00170 Helsinki.

Дом бюргера (фін. Ruiskumestarin talo; адрас : Kristianinkatu 12) быў пабудаваны ў 1818 годзе. Ён з'яўляецца самым старым драўляным будынкам Хельсінкі. Унутры адноўлена абстаноўка побыту 1860-х гадоў.

Віла Хакасалмі (фін. Hakasalmen huvila ; адрас : Mannerheimintie 13)

Музей электрастанцыі (фін. Voimalamuseo) знаходзіцца ў раёне Ванхакаупункі (Hämeentie 163).

Школьны музей (фін. Koulumuseo ; адрас : Kalevankatu 39-41)

Дом Седэрхольма (фін. Sederholmin talo; адрас : Aleksanterinkatu 18) - найстарэйшы (1757) каменны будынак у гістарычным цэнтры Хельсінкі. Размешчаны на рагу Сенацкай плошчы.

Музей трамвая (фін. Ratikkamuseo; адрас: Töölönkatu 51 A). Размешчаны ў памяшканні найстарэйшага ў Хельсінкі трамвайнага дэпо. Экспазіцыя прысвечана гісторыі грамадскага транспарту ў Хельсінкі.

Музей сядзібы Туамарынкюля і Дзіцячы музей

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]