Дом Седэрхольма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Дом Седэрхольма
фінск.: Sederholmin talo
Sederholmin talo.jpg
60°10′08,30″ пн. ш. 24°57′13,20″ у. д.HGЯO
Краіна Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Архітэктурны стыль класіцызм
Аўтар праекта Ёхан Седэрхольм(фін.) бел.
Архітэктар Samuel Berner[d]
Дата заснавання 1757
Дата пабудовы 1775 год

Дом Седэрхольма (фінск.: Sederholmin talo) — найстарэйшы каменны будынак у гістарычным цэнтры Хельсінкі. Размешчаны на рагу Сенацкай плошчы па адрасе вул. Алексантэрынкату (фінск.: Aleksanterinkatu), 16-18.

Двухпавярховы будынак быў пабудаваны ў 1775 годзе па праекце нямецкага архітэктара Самюэля Бернера(фін.) бел. для заможнага купца Ёхана Седэрхольма(фін.) бел., і лічыўся аднам з самых прыгожых дамоў горада. Першы паверх домf займалі крама і кантора Седэрхольма, на другім размяшчаліся жылыя пакоі, а ў сутарэннях — склады.

Спадчыннікі Седэрхольма валодалі домам да 1822 года. Затым асабняк змяніў некалькі ўладальнікаў, а ў 1865 годзе яго гаспадаром стаў купец і архітэктар Кісялёў. Ён перапланаваў дом, значна змяніўшы яго аблічча: пад вокнамі другога паверху з'явіліся балюстрады, а на фасадзе — тры дзверы. Сямейства Кісялёвых валодала домам да 1912 года. У 1949 годзе будынак набыў муніцыпалітэт Хельсінкі, і дом быў перабудаваны пад патрэбы гарадскога суда. Калі ў 1985 годзе суд пераехаў у іншы будынак, дом Седэрхольма быў перададзены музею горада Хельсінкі.

З 1995 года ў доме Седэрхольма размяшчаецца пастаянная экспазіцыя, якая знаёміць наведвальнікаў з купецкім побытам XVIII стагоддзя. У музеі таксама праводзяцца разнастайныя часовыя выстаўкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]