Гарады за жыццё

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Гарады за жыццё» — міжнародная акцыя супраць смяротнага пакарання, якую распачала ў Рыме каталіцкая «Супольнасць Святога Эгідзія». У Беларусі акцыя адбываецца з 2010 года, ініцыявала яе правядзенне Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У свеце акцыя «Гарады за жыццё» адбываецца штогод з 2002 года 30 лістапада, бо ў гэты дзень ў 1786 годзе ў княсте Таскана ўпершыню ў гісторыі Еўропы было адмененае смяротнае пакаранне.[1]

30 лістапада ў розных краінах свету асвятляюць пражэктарамі славутыя помнікі архітэктуры, каб нагадаць пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання.

«Гарады за жыццё» у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 году ў Мінску 30 лістапада актывісты Кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» запальваюць знічы там, дзе славуты Касцёл святых Сымона і Алены.

30 лістапада 2013 года каардынатар Кампаніі праваабаронцы супраць смяротнага пакарання Андрэй Палуда разам з праваабаронцай Тамарай Чыкуновай наведалі Рым, дзе каля Калізея прайшла акцыя «Гарады за жыццё, гарады супраць пакарання смерцю». Каля асветленага Калізея, дзе сабралася некалькі соцен рымлян, з інфармацыяй аб наяўнасці смяротнага пакарання ў Беларусі выступіў Андрэй Палуда.[2]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]