Охас-дэль-Салада
Выгляд
(Пасля перасылкі з Гара Охас-дэль-Салада)
| Охас-дэль-Салада | |
|---|---|
| ісп. Ojos del Salado | |
| Краіны | |
| Форма вулкана | стратавулкан |
| Вышыня вяршыні | 6893 м |
| Першае ўзыходжанне | 26 лютага 1937 |
Охас-дэль-Салада (ісп.: Ojos del Salado) — гара ў горнай сістэме Чылійска-Аргенцінскіх Андаў.
Вышыня 6893 м. Самы высокі вулкан на Зямлі і другая па вышыні вяршыня Паўднёвай Амерыкі (пасля Аканкагуа). Размешчаны на граніцы Аргенціны і Чылі, вяршыня — на аргенцінскім боку. На захад ад вулкана і да ўзбярэжжа Ціхага акіяна прасціраецца пустыня Атакама. Вулкан лічыцца патухшым, назіраецца нязначная вулканічная дзейнасць. Схілы сухія, на самай вяршыні зімой ляжыць снег.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |