Охас-дэль-Салада
Jump to navigation
Jump to search
Охас-дэль-Салада ісп.: Ojos del Salado | |
---|---|
![]() | |
Тып | Стратавулкан |
Вышыня вяршыні | 6893 м |
Першае ўзыходжанне | 26 лютага 1937 |
Охас-дэль-Салада (ісп.: Ojos del Salado) — гара ў горнай сістэме Чылійска-Аргенцінскіх Андаў.
Вышыня 6893 м. Самы высокі вулкан на Зямлі і другая па вышыні вяршыня Паўднёвай Амерыкі (пасля Аканкагуа). Размешчаны на граніцы Аргенціны і Чылі, вяршыня — на аргенцінскім боку. На захад ад вулкана і да ўзбярэжжа Ціхага акіяна прасціраецца пустыня Атакама. Вулкан лічыцца патухшым, назіраецца нязначная вулканічная дзейнасць. Схілы сухія, на самай вяршыні зімой ляжыць снег.
![]() |
Охас-дэль-Салада на Вікісховішчы |
---|