Петрас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гара Петрас)
Петрас
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 020,2 м
Адносная вышыня495 м
Размяшчэнне
48°10′22″ пн. ш. 24°25′16″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьЗакарпацкая вобласць
Горная сістэмаУсходнія Карпаты 
Петрас (Карпаты)
Петрас
Петрас
Петрас (Закарпацкая вобласць)
Петрас
Петрас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пэ́трас (укр.: Петрос) — гара ва Украінскіх Карпатах, у Рахаўскім раёне Закарпацкай вобласці. Адна з найвышэйшых вяршыняў горнага масіву Чарнагора. Папулярны аб'ект пешаходнага турызму.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня — 2020 м. Размешчаная ў паўночна-заходняй частцы масіву паміж гарамі Шэшул (на паўднёвым-захадзе) і Гаверла (на ўсходзе). Заходні і паўднёва-заходні схілы стромкія са шматлікімі каменнымі россыпамі, паўночны і паўночна-ўсходні — абрывістыя, са скальнымі выступамі. Ёсць старажытналедніковыя формы рэльефу. Складаецца з пясчанікаў.

Пакрытая пераважна субальпійскаю расліннасцю. Распаўсюджаныя хмызнякі (ядловец сібірскі, рададэндран), чарнічныя зараснікі і яловыя лясы (да вышыні 1530—1600 м). Узімку даволі часта бываюць снежныя лявіны. Ёсць турыстычны прытулак на паўднёвых схілах.

Краявіды з Петраса амаль такія ж, як з Гаверлы. Асабліва прыгожа выглядае галоўны хрыбет Чарнагора, які можна назіраць па ўсёй яго даўжыні — ад Гаверлы да Папа Івана. Выразней, чым з Гаверлы, бачная Блізніца і за ёй — шэраг далін хрыбта Свыдзівец.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]