Усходнія Карпаты
|
Усходнія Карпаты
|
|
|---|---|
1.Знешнія Заходнія Карпаты 2. Унутраныя Заходнія Карпаты 3. Знешнія Усходнія Карпаты 4. Унутраныя Усходнія Карпаты 5. Трансільванскія Альпы (Паўднёвыя Карпаты) 6. Заходнія Румынскія Карпаты 7. Трансільванскае плато 8. Сербскія Карпаты | |
| Геаграфічнае становішча | |
| Тып | хрыбет |
| Уваходзіць у | Карпаты |
| Краіны | |
| 47°35′40,20″ пн. ш. 24°38′11,4″ у. д.HGЯO | |
| Найвышэйшы пункт | |
| Найвышэйшы пункт | Pietrosul Rodnei[d] |
| Вышыня | 923 м[1] |
Усходнія Карпаты — найбольшая па працягласці сярэдняя частка Карпат у Румыніі, Украіне, Славакіі і Польшчы, паміж пераваламі Тыліцкім на поўначы і Прэдзял на поўдні. Даўжыня каля 750 км. Вышыня да 2305 м (г. П’етрас ў масіве Родна). Складзены пераважна пясчана-гліністымі тоўшчамі мелавога, палеагенавага, у асноўным неагенавага ўзросту; у восевай зоне выступаюць дакембрыйскія крышталічныя сланцы і кварцыты; на захадзе — масівы з крышталічных (Родна) і вулканічных неагенавых парод (Харгітэй, Кэліман і інш). Радовішчы марганцавых руд, цынку, свінцу, медзі, каменнай солі, ва ўсходніх перадгор’ях — нафты, газу. Усходнія Карпаты падзяляюць шырокія і глыбокія даліны на шэраг хрыбтоў і масіваў (Марамурэш, Гарганы, Чарнагора, Бяшчады, Родна, Кэліман, Вранча, Таркэў і інш.) На вышыні звыш 2000 м сляды аледзянення. Большая частка гор пакрыта змяшанымі і цёмнахваёвымі лясамі (бук, елка, піхта, хвоя), у ніжнім поясе — букавыя лясы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Shuttle Radar Topography Mission — GeoNames. Праверана 1 верасня 2017.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усходнія Карпаты
