Гарналыжны спорт на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 — хуткасны спуск (мужчыны)
Гарналыжны спорт на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 | ||||
---|---|---|---|---|
Хуткасны спуск | мужчыны | жанчыны | ||
Слалам | мужчыны | жанчыны | ||
Гіганцкі слалам | мужчыны | жанчыны | ||
Супергігант | мужчыны | жанчыны | ||
Суперкамбінацыя | мужчыны | жанчыны | ||
Кваліфікацыя |
Спаборніцтвы па хуткаснаму спуску ў гарналыжным спорце сярод мужчын на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 прайшлі 9 лютага. Месцам правядзення спаборніцтваў стаў гарналыжны курорт Роза Хутар. Спаборніцтвы пачаліся ў 11:15 па мясцовым часе (UTC+4) з 15-хвіліннай затрымкай адносна раскладу. Гэта быў першы від гарналыжнай праграмы, у якім былі разгуляныя медалі на Гульнях у Сочы. У мужчынскім хуткасным спуску прынялі ўдзел 49 спартсменаў з 23 краін (адзін гарналыжнік на старт не выйшаў). Дзеючым чэмпіёнам у гэтай дысцыпліне з'яўляўся швейцарскі гарналыжнік Дзідзье Дэфаго, які выступаў і ў Чырвонай Паляне, але не здолеў патрапіць нават у 10-ку лепшых.
Маціяс Маер, сын віцэ-чэмпіёна Алімпійскіх гульняў 1988 года ў супергіганце Хельмута Маера, ні разу не быў нават у тройцы лепшых на этапах Кубка свету ў хуткасным спуску. На рахунку Маціяса толькі два другія месцы ў супергіганце. Аўстрыйцы, якія не выйгралі ніводнага медалю ў мужчынскім гарналыжным спорце на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы, у Сочы ўжо ў першым старце ўзялі золата.
Крыстаф Інерхофер выйграў сваю першую ў кар'еры алімпійскі медаль (італьянцы выйгралі медаль у гэтай дысцыпліне ўпершыню з 1976 года, калі трэцім на Гульнях у Інсбруку стаў Херберт Планк). К’етыль Янсруд дадаў бронзу Сочы да свайго срэбра Ванкувера-2010 у гіганцкім слаламе.
Маер досыць павольна прайшоў верхнюю частку трасы: на другой кантрольнай адсечцы з пяці ён саступаў Інерхоферу 0,44 сек, Бодэ Мілеру — 0,31 сек, Янсруду — 0,15 сек, аднак другую частку трасы прайшоў больш упэўнена.
Медалісты
[правіць | правіць зыходнік]Золата | Срэбра | Бронза |
Спаборніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вынікі на афіцыйным сайце Гульняў у Сочы Архівавана 12 лютага 2014.