Аксель Лунд Свіндаль
Аксель Лунд Свіндаль ![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 26 снежня 1982 (42 гады) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | Лёрэнскуг, Нарвегія | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар'ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | Нера Альпін | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У зборнай | 19 снежня 1998 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Статус | спаборнічае | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вынікі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кубак свету | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апошняе абнаўленне: 29 снежня 2013 |
Аксель Лунд Свіндаль (нарв.: Aksel Lund Svindal, нар. 26 снежня 1982 г.) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2010 года, пяціразовы чэмпіён свету і двухразовы ўладальнік Кубка свету ў агульным заліку. Паспяхова выступае ва ўсіх дысцыплінах, акрамя слалама.
Свіндаль удзельнічаў у шасці чэмпіянатах свету і выйграў на іх восем узнагарод. Ён двойчы перамагаў у 2007 годзе і па разе ў 2009, 2011 і 2013 гадах і станавіўся срэбным і двойчы бронзавым прызёрам гэтых спаборніцтваў. Таксама на чэмпіянаце свету 2002 сярод юніёраў ён заняў прызавыя месцы ў чатырох з пяці дысцыплін, стаўшы пераможцам у камбінацыі.
Свіндаль двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка свету ў агульным заліку, а таксама сем разоў выйграваў яго ў асобных дысцыплінах — чатыры разы ў супергіганце і па разе ў камбінацыі, гіганцкім слаламе і хуткасным спуску.
Свіндаль прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне, стартаваўшы ва ўсіх пяці відах праграмы. У камбінацыі і слаламе ён не фінішаваў, у супергіганце стаў пятым, у гіганцкім слаламе шостым і ў хуткасным спуску 21-м.
На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы нарвежац выйграў па адным медалі кожнай вартасці: золата ў супергіганце, срэбра ў хуткасным спуску і бронзу ў гіганцкім слаламе. У суперкамбінацыі не змог дабрацца да фінішу, а ў слаламе не выступаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт Свіндаля (англ.)
- Аксель Лунд Свіндаль — статыстыка на сайце FIS (англ.)
- Аксель Лунд Свіндаль — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Нарадзіліся 26 снежня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Гарналыжнікі паводле алфавіта
- Уладальнікі Кубка свету па гарналыжным спорце ў агульным заліку
- Гарналыжнікі Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года
- Гарналыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Чэмпіёны свету па гарналыжным спорце