Гарні (храм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антычны храм
Гарні
Գառնու տաճար
Храм Гарні
Храм Гарні
40°06′43″ пн. ш. 44°43′44″ у. д.HGЯO
Краіна  Арменія
Месцазнаходжанне
Дата заснавання I стагоддзе[2]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Храм у Гарні (арм.: Գառնու տաճար) — антычны храм у Арменіі, пабудаваны ў I ст. н.э. армянскім царом Тырыдатам I. Знаходзіцца ў вёсцы Гарні за 28 км ад Ерэвана. Адзіны храм грэка-рымскага калоннага тыпу на постсавецкай прасторы, належыць да іанічнага ордэра. Найбольш вядомая пабудова і, увогуле, сімвал дахрысціянскай Арменіі.

Від з прыступак Гарні

Лічыцца, што цар Тырыдат І прысвяціў храм богу сонца Міхру з армянскага пантэона. Пасля прыняцця Арменіяй хрысціянства ў пачатку IV ст. н.э., Гарні стаў летняй рэзідэнцыяй прынцэсы Хасравідут, роднай сястры Тырыдата ІІІ. Калі ж пачалася кампанія па знішчэнні паганскіх храмаў, Гарні дзівосным чынам захаваўся (паводле некаторых даследчыкаў таму, што ён служыў грабніцаю, а не храмам). Быў дарэшты разбураны падчас землетрасення 1679 года. У ХІХ стагоддзя руіны Гарні сталі цікавіць вучоных, у пачатку ХХ стагоддзя тут была праведзена серыя раскопак, у тым ліку з удзелам археолагаў з сусветнымі імёнамі. У 1960-х было вырашана адбудаваць храм як гістарычную славутасць, што і было здзейснена ў 1969–1975 пад кіраўніцтвам архітэктара А.А. Саіняна.[3] І сёння Гарні, дзякуючы сваёй унікальнасці і зручнаму становішчу паблізу сталіцы, прываблівае мноства турыстаў. А яшчэ храм стаў цэнтрам армянскага неапаганства.

Зноскі