Гарцукі
Выгляд
Гарцукі — прапанаваныя П. Шпілеўскім персанажы, чорныя духі, падначаленыя Перуну. Іх імя паходзіць ад слова «гарцаваць» — гуляць, бегаць навыперадкі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Жывуць яны ў вялікіх гарах, дзе падчас усходу і заходу сонца гуляюць, нібы дзеці. Апоўдні стралою носяцца на конях па палях і лясах, а ўначы па даручэнні Перуна лятаюць у паветры, набываючы аблічча розных драпежных птушак.
Гарцукі возяць па небе грамавы жоран, на якім раз’язджае Пярун з вогненным лукам; яны ўтвараюць вятры, буру і віхры і іншыя стыхійныя прыродныя з’явы.
Вобраз не знаходзіць пацверджання ў этнаграфічных і фальклорных крыніцах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міфалогія беларусаў: энцыклапедычны слоўнік / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. — Мн.: Беларусь, 2011. — 607 с.: іл. ISBN 978-985-01-0903-3