Павел Міхайлавіч Шпілеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Павел Шпілеўскі)
Jump to navigation Jump to search
Павел Міхайлавіч Шпілеўскі
Дата нараджэння 31 кастрычніка (12 лістапада) 1823
Месца нараджэння
Дата смерці 17 (29) кастрычніка 1861 (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, тэатральны крытык, журналіст, перакладчык
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Альма-матар

Павел Міхайлавіч Шпілеўскі (31 кастрычніка (12 лістапада) 1823, вёска Шыпілавічы, Бабруйскі павет, цяпер Любанскі раён, Мінская вобласць  — 17 (29) кастрычніка 1861) — беларускі этнограф, публіцыст, літаратурна-мастацкі крытык, пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і святара. У 18371843 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, у 1843—1847 — у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Акадэмію скончыў са званнем кандыдата багаслоўя, быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча. Праз пяць гадоў пераехаў у Санкт-Пецярбург. Са снежня 1853 працаваў пакаёвым наглядчыкам у Галоўным педагагічным інстытуце, а з красавіка 1855 — настаўнікам у школе пры экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер.

Як этнограф і мовазнавец, П. Шпілеўскі вядомы найперш па наступных працах:

  • «Белорусские поверья»
  • «Белоруссия в характерических описаниях и фантастических поверьях»
  • «Исследование о вовколаках на основании белорусских поверий»
  • «Белорусские пословицы»
  • «Словарь белорусского наречия»
  • «Краткая грамматика белорусского наречия»
  • «Заметки белорусца о белорусском языке»

Тры апошнія працы ніколі не выдаваліся, іх рукапісы захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Бібліятэкі Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.

Праблема верыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

А. Тапаркоў, Т. Іванова, Л. Лапцеў і Е. Леўкіеўская ў сваёй сумеснай кнізе «Рукописи, которых не было: Подделки в области славянского фольклора» сумняваюцца ў дакладнасці звестак П. Шпілеўскага па беларускім фальклоры. Яны прыходзяць да высновы, што істотная, калі не пераважная частка прыведзеным ім 52-х духаў і багоў — былі па сутнасці выдуманыя ім. Ён знаходзіў боствы ў памылкова вытлумачаных прымаўках, песнях, формулах праклёну, атаясамліваў персанажаў беларускай дэманалогіі са славянскімі ці антычнымі багамі. Пачаўшы працу фалькларыста ў вельмі маладым узросце, ён ставіўся да фальклору хутчэй за ўсё як аматар, а не як сапраўдны навуковец, карыстаўся матэрыялам вольна, рабіў галаслоўныя сцвярджэнні.

Расійскія навукоўцы размеркавалі персанажаў П. Шпілеўскага на 3 групы: рэальныя, часткова рэальныя і цалкам выдуманыя. Атрымалася, што назвы калектыўнай працы ці каляндарных тэрмінаў (каляда, талака, шчадрэц, купала) ці назвы прыродных з'яў (жыж, зюзя, знічка) у Шпілеўскага ператварыліся ў багоў. Нешта было пазычана ад папярэднікаў у галіне міфатворчасці (Лада, Ляля, Чур-Бог), нешта выдумана (Кумяльган, Бордзя, Любмел і, магчыма, Цёця і Жыцень).

Пры гэтым працы П. Шпілеўскага па беларускай міфалогіі дасюль выкарыстоўваюцца пры складанні энцыклапедый, школьных падручнікаў, напісання навуковых прац, беларускую міфалогію яго версіі выкладаюць школьнікам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., 1987.
  • Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мн., 2001.
  • Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2003.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.