Гарэлава (гістарычны раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гарэлава — гістарычны раён у Краснасельскім раёне Санкт-Пецярбурга, да 1973 года — пасёлак гарадскога тыпу Ленінградскай вобласці. Размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне горада, за 5 км на поўнач ад Краснага Сяла ў сярэднім цячэнні ракі Дудэргофкі.

На Балтыйскай лініі чыгункі ёсць станцыя Гарэлава. Праз Гарэлава праходзяць Талінская і Краснасельская шаша.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1721 годзе ад вёскі Гарэлава пачалі будаваць Лігаўскі канал для жыўлення фантанаў Летняга саду. У XIX — пачатку XX стагоддзя ў раёне Гарэлава размяшчалася артылерыйскае навучальнае поле Краснасельскіх ваенных лагераў. У 1938 годзе тут функцыянаваў ваенны аэрадром Гарэлава.

У 1961 годзе Гарэлава стала пасёлкам гарадскога тыпу. У 1962 годзе ў Гарэлава пераведзены Усесаюзны навукова-даследчы інстытут транспартнага машынабудавання, на базе якога пачалося будаўніцтва месяцахода. ВНДІ Трансмаш праводзіў выпрабаванні новай тэхнікі (у асноўным ваеннай).

З 1973 года Гарэлава знаходзіцца ў гарадскіх межах Ленінграда.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1