Гвіянскае нагор’е

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гвіянскае нагор'е
Гара Рарайма на мяжы Бразіліі, Венесуэлы і Гаяны
Гара Рарайма на мяжы Бразіліі, Венесуэлы і Гаяны
5°36″ пн. ш. 60°45′45″ з. д.HGЯOInvalid arguments have been passed to the {{#coordinates:}} function
КраіныFlag of Venezuela.svg Венесуэла, Flag of Brazil.svg Бразілія, Flag of Guyana.svg Гаяна
Гвіянскае нагор’е (Венесуэла)
Гвіянскае нагор’е
Mt Roraima in Venezuela 001.JPG
Межы Гвіянскага шчыта

Гвіянскае нагор'е або Гвіянскае пласкагор'е — гарыстае пласкагор'е, даўжынёй каля 1930 км і вышынёй 300-1000 м, якое знаходзіцца на поўначы Паўднёвай Амерыкі, паміж басейнамі рэк Арынока і Амазонка, і берагавой Гвіянскай нізінай. Тэрыторыя пласкагор'я падзелена паміж Венесуэлай, Гаянай, Сурынамам, Французскай Гвіянай і Бразіліяй. Горы Пакарайма, найвышэйшая вяршыня - гара Рарайма (вышыня 2810 м) на мяжы Венесуэлы, Бразіліі і Гаяны, фармуюць вышэйшую частку пласкагор'я.

Геалагічна Гвіянское нагор'е - шчыт, складзены з дакембрыйскіх парод, падобных з Бразільскім нагор'ем. Яно складаецца з шырокіх плато старажытных крышталічных скал, пакрытых геалагічна нядаўнім пясчанікам і пластом лавы. Плато паднімаюцца адно за адным у выглядзе каласальных лесвіц з прыступкамі, якія дасягаюць сотняў метраў. Шматлікія рэкі (напр.рака Карантэйн), якія сілкуюцца вялікай колькасцю ападкаў, пачынаюцца ў пласкагор'і і сцякаюць з яго краёў, ствараючы глыбокія каньёны і вадаспады. 979-метровы вадаспад Анхель у Венесуэле - найвышэйшы вадаспад у свеце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Guyana-geo-stub