Генадзь Сямёнавіч Марцуль
Генадзь Сямёнавіч Марцуль | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 студзеня 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008[1] |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[2] |
Месца працы | |
Альма-матар |
Генадзь Сямёнавіч Марцуль (нар. 2 студзеня 1937, в. Лоўчыцы, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл.) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1969), прафесар (1997).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1965). 3 1968 працуе на кафедры гуманітарных дысцыплін Мінскага радыётэхнічнага інстытута (з 1993 Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі).
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя кірункі даследаванняў — патрыятычнае і інтэрнацыянальнае выхаванне моладзі, нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі, вопыт вырашэння нацыянальнага пытання ў СССР і краінах сацыялістычнай арыентацыі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Беларусазнаўства» (1996), «Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа» (2-е выд. 1997, з М. Сташкевічам).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя Беларусі Ч. 1—2. 2 выд. — Мн., 2000 (у сааўтарстве)
- Гісторыя Беларусі. Канец XVIII ст. — 2002 г. 2 выд. Мн., 2002 (у сааўтарстве).
- Гісторыя Беларусі: Насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў. Беларускае замежжа. 2-е выд. — Мн., 1997 (разам з М. С. Сташкевічам).
Зноскі
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Марцуль // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.