Генерал-пленіпатэнцыяр-крыгс-камісар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Генерал-пленіпатэнцыяр-крыгс-камісар — пасада начальніка камісарыяцкага ведамства, якая займалася рэчавым і грашовым (17111713 гг.), а пасля і правіянцкім забеспячэннем (1713—1716 гг.) расійскай арміі. Уведзена указам Пятра I ад 31 ліпеня 1711 года.

Першым і адзіным генерал-пленіпатэнцыяр-крыгс-камісарам быў паплечнік Пятра I князь Я. Ф. Далгарукаў (16391720), які атрымаў таксама права прысутнасці у Сенаце. Пасада Я. Ф. Далгарукава адпавядала чыну поўнага генерала, гэта значыць II класа «Табелі аб рангах» 1722 года. Па Статуту воінскаму ад 30 сакавіка 1716 г. пасада начальніка камісарыяцкага ведамства пачала звацца генерал-крыгскамісар і адпавядаць чыну генерал-лейтэнанта, гэта значыць III класа «Табелі аб рангах».