Генрык Арнольд Вергелан
| Генрык Арнольд Вергелан | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | букмал: Henrik Arnold Wergeland |
| Псеўданімы | Siful Sifadda |
| Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1808[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 12 ліпеня 1845[1][2][…] (37 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Мікалай Вергелан[d][3] |
| Маці | Алетэ Даратэя Вергелан[d] |
| Жонка | Amalie Sofie Bekkevold[d] |
| Дзеці | Olaf Knudsen[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, гісторык, пісьменнік, багаслоў, архівіст, журналіст, драматург |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
Генрык Арнольд Вергелан (нарв.: Henrik Arnold Wergeland, 17 чэрвеня 1808 - 12 ліпеня 1845) — адзін з найбуйнейшых нарвежскіх пісьменнікаў-публіцыстаў. Узначальваў радыкальную нацыянальную партыю, якая змагалася за культурную незалежнасць Нарвегіі. Брат пісьменніцы Камілы Калет.
Вергеланн шмат зрабіў для асветы нарвежцаў: арганізоўваў народныя бібліятэкі, выпускаў папулярныя брашуры і ўлёткі, выдаваў газеты - «Statsborgeren» 1835-1837 і «For Arbeidsklassen» 1840-1845. Усё гэта не перашкодзіла аднак Вергелану прыняць ад шведскага караля пенсію і заняць месца дзяржаўнага архіварыуса. Пакінуты з прычыны гэтага палітычнымі аднадумцамі, Вергелан аддаўся цалкам літаратурнай дзейнасці.
Лепшыя творы Вергелана напісаныя ім ужо падчас цяжкай хваробы, з-за якой ён не мог рухацца. Вергелан аказаў уплыў на творчасць Б'ёрнсана і Ібсена.
Зноскі
- 1 2 Henrik Arnold Wergeland // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Henrik Wergeland // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480 Праверана 16 кастрычніка 2026.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрык Арнольд Вергелан