Генрых Бургер
Выгляд
| Генрых Бургер | |
|---|---|
| |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | мужчынскі пол |
| Спецыялізацыя | фігурнае катанне і канькабежны спорт |
| Нарадзіўся |
31 мая 1881 |
| Памёр |
27 красавіка 1942 (60 гадоў) |
| Грамадзянства | |
Генрых Бургер (ням.: Heinrich Burger; 31 мая 1881, Мюнхен — 27 красавіка 1942, Мюнхен) — нямецкі фігурыст, які выступаў у адзіночным і парным катанні. У пары з Ганнай Хюблер станавіўся алімпійскім чэмпіёнам (1908), двухразовымі чэмпіёнам свету і Германіі.
Хюблер і Бургер - першыя алімпійскія чэмпіёны ў парным катанні. Да 1908 года спаборніцтвы па фігурным катанні на Алімпіядах не праводзіліся.
Бургер дастаткова паспяхова выступаў на міжнародных спаборніцтвах і ў адзіночным разрадзе. Быў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету (1904, 1906), сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы (1905) і трохразовым чэмпіёнам Германіі.
