Перайсці да зместу

Генры Тэйлар (плывец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Тэйлар
англ.: Henry Taylor
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя плаванне[d][3]
Нарадзіўся 17 сакавіка 1885(1885-03-17)[1][2]
Памёр 28 лютага 1951(1951-02-28)[1][2] (65 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Рост 165 см[2]
Вага 66 кг[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Тэйлар (англ.: Henry Taylor; 17 сакавіка 1885, Олдэм, Вялікі Манчэстэр — 28 лютага 1951, Олдэм, Вялікі Манчэстэр) — брытанскі плывец, трохразовы чэмпіён і двойчы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў.

Тэйлар упершыню ўдзельнічаў у пазачарговых Алімпійскіх гульнях 1906 у Афінах. Ён стаў чэмпіёнам у заплыве на 1 мілю, заняў другое месца на дыстанцыі 400 м і стаў трэцім у эстафеце 4×250 м. Аднак спаборніцтвы праходзілі без згоды Міжнароднага алімпійскага камітэта, і таму ўзнагароды не лічацца афіцыйнымі.

Праз два гады Тэйлар спаборнічаў на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 у Лондане. Ён стаў тройчы чэмпіёнам — у заплывах вольным стылем на 400 м, 1500 м і эстафеце 4×200 м.

На наступных двух Алімпіядах 1912 і 1920 Тэйлар зноў удзельнічаў у гэтых трох дысцыплінах, але змог атрымаць толькі два бронзавыя медалі ў эстафетах. У астатніх заплывах ён спыняўся ці на паўфінале, ці на адборачных заплывах.

Зноскі

  1. а б Henry Taylor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в г д е https://www.olympedia.org/athletes/47414 Праверана 19 сакавіка 2023.
  3. (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.