Георгій Кантарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Георгій Кантарыя
Нарадзіўся 28 красавіка 1997(1997-04-28) (26 гадоў)
Грамадзянства  Грузія
Рост 184 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грузія Тэлаві
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2011—2015 Грузія Дынама (Тбілісі)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2016 Грузія Зугдзідзі 24 (0)
2017—2021 Беларусь Нёман (Гродна) 109 (2)
2022 Грузія Тэлаві 13 (0)
2022—2023 Азербайджан Кяпаз (Гянджа) 31 (0)
2023— Грузія Тэлаві 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2018 Грузія Грузія (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 снежня 2019

Георгій Кантарыя (груз. გიორგი ქანთარია; нар. 28 красавіка 1997, Зугдзідзі) — грузінскі футбаліст, абаронца клуба «Тэлаві».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Зугдзідзі, а ва ўзросце 14 гадоў трапіў у акадэмію тбіліскага «Дынама». Выступаў за «Дынама» ў юнацкім першынстве Грузіі, у сезоне 2014/15 стаў яго пераможцам. У 2015 годзе пачаў дарослую кар’еру ў складзе клуба «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.

У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантракт[1]. У сувязі з траўмамі іншых абаронцаў здолеў замацавацца ў асноўным складзе гродзенцаў. У сезоне 2018 таксама быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам на сезон 2019[2]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам, у жніўні не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам»[3].

У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе вярнуў трывалае месца ў аснове, толькі ў маі і чэрвені адсутнічаў з-за пяціматчавай дыскваліфікацыі[4]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[5].

У лютым 2022 года папоўніў склад «Тэлаві»[6], а ў ліпені 2022 года перабраўся ў азербайджанскі «Кяпаз». Летам 2023 года вярнуўся ў «Тэлаві».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Грузіі. Дэбютаваў за моладзевую зборную 23 студзеня 2018 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:1).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]