Перайсці да зместу

Герб Габона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Габона

Герб Габона - дзяржаўны сімвал Габона, распрацаваны швейцарскім геральдыстамі і векселагістам Луі Мюлеманам, адным з членаў-заснавальнікаў FIAV і таксама праектыроўшчыкам ранейшага герба Конга. Герб выкарыстоўваецца з 15 ліпеня 1963 года.

Шчытатрымальнікі - чорныя пантэры, якія сімвалізуюць пільнасць і адвагу прэзідэнта, які абараняе нацыю. Візанціны (залатыя дыскі) у цэнтры шчыта сімвалізуюць багацце краіны карыснымі выкапнямі, карабель ў ніжняй частцы - Габон, які рухаецца да светлай будучыні, а дрэва наверсе шчыта - гандаль драўнінай.

Герб мае дзве стужкі з дэвізамі на двух розных мовах: на сіняй стужцы ў ніжні частцы шчыта - надпіс «Саюз, Праца, Правасуддзе» (па-французску: UNION, TRAVAIL, JUSTICE), а на белай крыху ніжэй галін дрэва - «рушым разам» (лац. UNITI PROGREDIEMUR).