Гетачэў Рэда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гетачэў Рэда
Прэс-сакратар Народнага фронту вызвалення Тыграя
з 2018
Сцяг Міністр сувязі Эфіопіі
2012 — 2016
Сцяг Саветнік прэзідэнта рэгіёну Тыграй
2018 — 2020

Нараджэнне чэрвень 1974[1] (46 гадоў)
Партыя
Дзейнасць палітык

Гетачэў Рэда (тыгрынья: ጌታቸው ረዳ; нар. чэрвень 1974) — тыграйска-эфіопскі палітык і дзяржаўны дзеяч, член урада Хайлемарыяма Десаленя[2][3][4]. Высокапастаўлены член Народнага фронту вызвалення Тыграй, прэс-сакратар і член Выканаўчага камітэта партыі[5][6], саветнік Дэбрэцыана Гебрэмікаэля[7][8].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гетачэў Рэда нарадзіўся ў 1970-я гг. атрымаў юрыдычную адукацыю. З 1998 па 2008 год выкладаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Мэкэле.

У 2008 годзе Гетачэў Рэда стаў саветнікам Міністэрства замежных спраў Эфіопіі, затым быў прызначаны на пасаду дырэктара Галоўнага ўпраўлення грамадскіх сувязяў і камунікацый МЗС Эфіопіі. У 2012 годзе стаў міністрам сувязі Эфіопіі. У 2016 годзе пакінуў міністэрскую пасаду і атрымаў пасаду кіраўніка навукова-даследчага інстытута юстыцыі і прававой сістэмы Эфіопіі. У 2018 годзе стаў прэс-сакратаром НФВТ і саветнікам прэзідэнта рэгіёну Тыграй.

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў 2020 годзе застаўся ў шэрагах НФВТ і падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

Зноскі

  1. Exclusive Interview | Getachew Reda on regional, security issues
  2. Ethiopia says will not escalate border clash with Eritrea (14 чэрвеня 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
  3. Ethiopia Meet EBC Getachew Reda Government Communication Affairs Minister. Праверана 22 лістапада 2020.
  4. News: Battered by persistent public protests, Ethiopia forms new government (1 лістапада 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
  5. Ethiopia tells Tigrayans to ‘save themselves’ ahead of assault on capital (22 лістапада 2020). Праверана 22 лістапада 2020.
  6. Rockets from Ethiopia hit Eritrea's capital. Праверана 22 лістапада 2020.
  7. Getachew Reda . . .. Addis Fortune. Праверана 22 лістапада 2020.
  8. Ethiopia says it captured Tigrayan town of Adigrat. Праверана 22 лістапада 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]