Тыгрынья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Шаблон:Утрымлівае знакі эфіопскага алфавіта

Тыгрынья
Саманазва: ትግርኛ, Tigrinya
Краіны: Эфіопія, Эрытрэя
Агульная колькасць носьбітаў: 9 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Афрыкі

Афразійскія мовы

Семіцкія мовы
Эфіасеміцкія мовы
Тыгрынья
Пісьменнасць: геэз
Моўныя коды
ISO 639-1: ti
ISO 639-2: tir
ISO 639-3: tir
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Афразійскія мовы

Тыгрынья (ትግርኛ) — семіцкая мова, якая ўзнікла са старажытнаэфіопскай мовы гэз.

Паміж 1952 і 1958 гадамі нароўні з арабскаю была афіцыйнай мовай у Эрытрэі. Сёння з'яўляецца асноўнай рабочай мовай у Эрытрэі і афіцыйнай мовай у эфіопскай правінцыі Тыграй. Усяго колькасць носьбітаў мовы тыгрынья ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў чалавек, з якіх сем мільёнаў жывуць у Тыграі і два мільёны ў Эрытрэі.

Пісьменнасць[правіць | правіць зыходнік]

Канчатковае набыццё пісьма адбылося толькі ў канцы 1930-х на аснове старажытнага пісьма гэз (эфіопскае пісьмо). Першыя рукапісы на тыгрыньі вядомыя, аднак, толькі з пачатку XIX стагоддзя. Першая літаратура на гэтай мове ўзнікла з перакладаў Бібліі на тыгрынью, зробленых у 1860-х гадах.

Этнічная група тыгрынья[правіць | правіць зыходнік]

Тыгрынья з'яўляецца таксама назвай этнічнай групы ў Эрытрэі, якая размаўляе на тыгрыньі і адносіцца да адной з дзевяці афіцыйна прызнаных этнічных груп у краіне. Носьбіты мовы, якія жывуць у Эфіопіі, завуцца тыграй. Сама назва мовы паходзіць ад правінцыі Тыграй. Раней яе называлі словам хабеша, з якім этымалагічна звязана старая назва Эфіопіі — Абісінія.

Тыгрынью не трэба блытаць з семіцкай мовай тыгрэ, якая таксама распаўсюджана ў Эрытрэі, а таксама ў Судане.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
መበገሲ ገጽ