Глабулярыя
Глабуларыя | |||||||||||||||
Globularia repens | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Globularia | |||||||||||||||
|
Глабулярыя[3] (Globularia) — род, які ўключае каля 22 відаў кветкавых раслін у сямействе Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) родам з Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, Макаранезіі, Паўночна-Заходняй Афрыкі і Паўднёва-Заходняй Азіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікі роду шчыльна нізкарослыя вечназялёныя мнагалетнікі або паўкусты, якія маюць скураное авальнае лісце 1-10 см даўжыні. Кветкі сабраныя ў густыя суквецці, якія ўзвышаюцца над раслінай на сцябле даўжынёй 1-30; галоўка суквецця 1-3 см у дыяметры, са шматлікімі шчыльна спакаванымі фіялетавымі, бэзавымі, ружовымі або белымі кветкамі[4].
Экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Віды глабулярыі выкарыстоўваюцца ў якасці харчовых раслін лічынкамі некаторых відаў матылёў, у тым ліку Coleophora virgatella.
Некалькі прадстаўнікоў роду, такія як Globularia cordifolia і глабулярыя Вількама (Globularia punctata)[5], культывуюцца і прадаюцца для садовага выкарыстання.
Таксаномія
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці са старой сістэмай класіфікацыі раслін, яны выдзяляліся ва ўласнае сямейства Globulariaceae, але генетычныя дадзеныя паказалі, што род належыць да сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя віды:
- Globularia alypum
- Globularia amygdalifolia
- Globularia ascanii
- Globularia bisnagarica
- Globularia cordifolia
- Globularia dumulosa
- Globularia greuteri[6]
- Globularia incanescens
- Globularia meridionalis
- Globularia nudicaulis
- Globularia orientalis
- Globularia punctata — Глабулярыя Вількама
- Globularia repens
- Globularia salicina
- Globularia sarcophylla
- Globularia stygia
- Globularia trichosantha
- Globularia vulgaris
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ RHS A-Z encyclopedia of garden plants. United Kingdom: Dorling Kindersley. 2008. p. 1136. ISBN 1405332964.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Globularia willkommii Nyman
- ↑ Mateos, M. A. and B. Valdés. (2006). A new species of Globularia (Globulariaceae) from the Talassemtane National Park, N. Morocco. Willdenowia Bd. 36, H. 1, Special Issue: Festschrift Werner Greuter. 409-12.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Шаровница — род Globularia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Genus Globularia L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN Taxonomy) (англ.)