Глог адагнутачашалісцікавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Глог адагнутачашалісцікавы
Crataegus-rhipidophylla-fruit.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crataegus rhipidophylla Gandoger, 1870

Сінонімы
  • Crataegus oxyacantha L.
  • Crataegus curvisepala Lindm.
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836443
NCBI  510738
EOL  792455
IPNI  734131-1
TPL  rjp-1718

Глог адагнутачашалісцікавы, Глог калючы[3] (Crataegus rhipidophylla) — від раслін роду Глог (Crataegus).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Калючкі

Дрэва 1-4 м вышынёй або куст сямейства ружавых. Галіны — з пазухавымі калючкамі да 1 см даўжынёй. Лісце знізу прыкметна святлей, з рассеянакароткаваласістай пласцінкай. Ніжнія лісты пладаносных парасткаў суцэльныя, наступныя за імі цмяна трохлопасцевыя, вышэй — з добра выяўленымі трыма лопасцямі, а верхнія — 5-7-лопасцевыя, шырокаяйкападобныя да акруглена-ромбічных. На бясплодных парастках лісце лопасцевае да паасобных, з двухлопасцевымі ніжнімі сегментамі.

Кветкі правільныя, абодваполыя, аднапесцікавыя, 5-пялёсткавыя, бледна-ружовыя ці амаль белыя, сабраны ў складаны шчыток. Плады яблыкападобныя, падоўжана-эліпсападобныя ці амаль цыліндрычныя, трохі апушаныя, спачатку жаўтлява-бурыя, пазней — чырванаватыя, з адной костачкай. Цвіце ў маі — чэрвені.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі па высокіх берагавых схілах, галоўным чынам у паўднёвай частцы рэспублікі, па берагах рэк Прыпяці, Дняпра і ў іншых месцах сустракаюцца зараснікі глога адагнутачашалісцікавага[4]. Расце на ўзлесках па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя паўднёва-стэпавых раёнаў, у Крыму — у гарах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Crataegus oxyacantha L.
  4. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лікарські рослини: енциклопедичний довідник / Відповідальний редактор А. М. Гродзінський. — К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імені М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992. — 544 с. ISBN 5-88500-055-7