Гоба (метэарыт)
Гоба (Hoba) — буйнейшы сярод знойдзеных метэарытаў. Жалезісты метэарыт масай 60 тон і аб’ёмам 9 м³ быў знойдзены ў Намібіі ў 1920 годзе. Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў назад.
Знаходка метэарыта
[правіць | правіць зыходнік]Знойдзены ў Намібіі ў 1920 каля Гротфантэйна. Назву сваю атрымаў ад Hoba West Farm, дзе, уласна, яго і знайшоў ўладальнік фермы. Паводле яго слоў, ён натыкнуўся на метэарыт, калі араў адно са сваіх палёў.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Метэарыт упаў прыкладна 80 тыс. гадоў таму. Знойдзены быў па чыстай выпадковасці, бо не засталося ні кратара, ні іншых слядоў падзення. Мабыць, атмасфера замарудзіла падзенне метэарыта, і вялікіх выкідаў энергіі не адбылося. Метэарыт таксама цікавы тым, што мае параўнальна гладкую і плоскую паверхню.
Метэарыт Гоба ўяўляе сабой шчыльнае металічнае цела памерамі 2,7×2,7×0,9 метраў, на 84 % складаецца з жалеза і на 16 % — з нікеля з невялікай прымессю кобальта. Зверху метэарыт пакрыты гідраксідамі жалеза. У плане крышталічнай будовы Гоба ўяўляе сабой багаты нікелем атаксіт.
Ахова метэарыта
[правіць | правіць зыходнік]У 1920 годзе маса метэарыта складала 66 тон, але эрозія, навуковыя даследаванні і вандалізм зрабілі сваю справу — метэарыт «схуднеў» да 60-ці тон. Гэта заахвоціла ўрад тагачаснай Паўднёва-Заходняй Афрыкі у сакавіку 1955 абвясціць метэарыт нацыянальным помнікам, каб захаваць ад вандалаў.
У 1985 годзе Rossing Uranium Ltd. вылучыла ўраду Паўднёва-Заходняй Афрыкі сродкі для ўзмацнення мер па ахове метэарыта ад вандалаў. У 1987 годзе ўладальнік фермы Hoba West ахвяраваў метэарыт і зямлю, на якой ён знаходзіцца, дзяржаве. Пасля гэтага ўрад у гэтым месцы адкрыў турыстычны цэнтр. Кожны год на метэарыт прыязджаюць паглядзець тысячы турыстаў. Акты вандалізму сышлі на нішто.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гоба (метэарыт)