Намібія
|
|||||
![]() |
|||||
Дэвіз: «Адзінства, Свабода, Правасуддзе» | |||||
Гімн: «Намібія, зямля адважных» | |||||
Дата незалежнасці | 21 сакавіка 1990 (ад ПАР) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Віндхук | ||||
Найбуйнейшы горад | Віндхук | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Хіфікепунье Пахамба Нахас Ангула |
||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
33-я ў свеце 825 418 км² ~0 |
||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць |
2 171 916 чал. (143-я) 2,2 чал./км² |
||||
Валюта | Намібійскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .na | ||||
Тэлефонны код | +264 | ||||
Часавыя паясы | 1 красавіка 01:00:00 UTC+0100 (WAT) 2 верасня 03:00:00 UTC+0200 (WAST) |
Намі́бія (англ.: Namibia) — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з Анголай, Замбіяй, Батсванай, ПАР. На захадзе абмываецца Атлантычным акіянам. Намібія атрымала незалежнасць толькі 21 сакавіка 1990 года, пасля вайны за незалежнасць ад ПАР. Яе сталіцай і найбуйнейшым горадам з'яўляецца горада Віндхук. Намібія з'яўляецца дзяржавай-членам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН), Супольнасці па пытаннях развіцця поўдня Афрыкі (САДК), Афрыканскага саюза (АС), а таксама Садружнасці нацый.
Пустэльня Наміб была заселеныя са старажытных часоў прыкладна з XIV стагоддзя рэгіён зведаў іміграцыю народу банту. Большая частка тэрыторыі ўвайшла ў нямецкі імперскі пратэктарат у 1884 годзе і заставалася нямецкай калоніяй да канца Першай сусветнай вайны. У 1920 годзе Ліга Нацый даручыла краіну Паўднёвай Афрыцы, якая ўсталявала свае законы, і з 1948 года праводзіла практыку апартэіду.
Намібія мае насельніцтва ў 2,1 млн чалавек і стабільную шматпартыйную парламенцкую дэмакратыю. Сельская гаспадарка, жывёлагадоўля, турызм і горназдабыўная прамысловасць — у тым ліку горназдабыўная прамысловасць каштоўных алмазаў, урану, золата, серабра і каляровых металаў — складаюць аснову эканомікі Намібіі. Прымаючы пад увагу наяўнасць засушлівай пустыні Наміб, Намібія з'яўляецца адной з найменш населеных краін свету. Яна карыстаецца высокай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай стабільнасцю.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першыя стаянкі чалавека, выяўленыя на тэрыторыі Намібіі, адносяцца да II-га тысячагоддзя да н.э. Старажытнае насельніцтва Намібіі — плямёны кой-коін (продкі сучасных нама, 3 групы гатэнтотаў), сан (бушмены) і дамара. У XVI ст. сюды прыйшлі плямёны банту (авамба, герэра, каванга і інш.). У канцы XV ст. ўзбярэжжа Намібіі адкрылі партугальскія мараплаўцыю У 1878 г. Вялікабрытанія анексіравала раён бухты Уолфіш-Бей. У 1884 г. Германская імперыя ўсталявала пратэктарат над раёнам Ангра-Пекена, потым на большай часткі Намібіі, якая стала германскай калоніяй «Германская Паўднёва-Заходняя Афрыка» (ПЗА). У адказ на прыгнёт германскіх улад герэра на чале з С.Магарэра і нама на чале з Х.Вітбоем узнялі ў 1904 — 1907 гг. паўстанне, якое было жорстка задушана германскімі войскамі. У 1915 г. Намібія акупіравана Паўднёва-Афрыканскім Саюзам (ПАС; з 1961 г. — Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, ПАР), які ў 1920 г. атрымаў ад Лігі Нацый мандат на кіраванне ПЗА. У 1946 г. урад ПАР анексіраваў ПЗА, ператварыў яе ў сваю правінцыю і распаўсюдзіў на яе рэжым апартэіду. ААН не прызнала анексію і ў 1968 і 1978 гг. прыняла рэзалюцыі аб праве народаў Намібіі на самавызначэнне. З 1966 г. узброеную барацьбу супраць акупацыі пачала Народная арганізацыя Паўднёва-Заходняй Афрыкі (СВАПО) на чале з С.Нуёмам. Улады ПАР падтрымліваў створаны з прадстаўнікоў памяркоўных арганізацый Дэмакратычны альянс Турнхале. Пад націскам ААН і сусветнай супольнасці ўлады ПАР правялі ў лістападзе 1989 г. выбары ва Устаноўчы сход, на якіх перамагла СВАПО. У студзені 1990 г. Нуёма выбраны прэзідэнтам Намібіі. 21 сакавіка 1990 г. абвешчана незалежнасць краіны. Урад незалежнай Намібіі імкнецца праводзіць памяркоўную палітыку, накіраваную на развіццё прыватнага сектара і пазбяганне этнічнага і сацыяльнага канфлікту.
Палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Намібія — прэзідэнцкая рэспубліка. Прэзідэнт выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. Двухпалатны парламент складаецца з Нацыянальнага Савета (26 сенатараў) і Нацыянальнай Асамблеі (72 дэпутаты).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Адміністрацыйна Намібія падзелена на 14 рэгіёнаў.
№ | Вобласці | Адміністрацыйны цэнтр | Насельніцтва, чал. (2011) |
Плошча, км² |
Шчыльнасць, чал./км² |
---|---|---|---|---|---|
1 | Куненэ | Апува | 86 856 | 115 293 | 0,75 |
2 | Амусаці | Аўтапі | 243 166 | 26 573 | 9,15 |
3 | Ашана | Ашакаці | 176 674 | 8 653 | 20,42 |
4 | Ахангвена | Ээнхана | 245 446 | 10 703 | 22,93 |
5 | Ашыкота | Амутыя | 181 973 | 38 653 | 4,71 |
6 | Заходняе Каванга | Нкурэнкуру | 107 505 | 23 166 | 4,64 |
7 | Усходняе Каванга | Рунду | 115 447 | 25 576 | 4,51 |
8 | Замбезі | Катыма-Муліла | 90 596 | 14 528 | 6,24 |
9 | Эронга | Свакапмунд | 150 809 | 63 579 | 2,37 |
10 | Ачасандзьюпа | Ачываронга | 143 903 | 105 185 | 1,37 |
11 | Амахеке | Габабіс | 71 233 | 84 612 | 0,84 |
12 | Кхомас | Віндхук | 342 141 | 37 007 | 9,25 |
13 | Хардап | Марыенталь | 79 507 | 109 651 | 0,73 |
14 | Карас | Кітмансхуп | 77 421 | 161 215 | 0,48 |
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Тэрыторыя Намібіі ўмоўна падзяляецца на 5 геаграфічных зон[1]. Заходні бераг Атлантычнага акіяна ад паўднёвых межаў з ПАР да Анголы займае пустыня Наміб у шырыню каля 100 км. На ўсход ад яе пачынаюцца ўзвышшы, якія месцамі дасягаюць 2000 м. На мяжы з пустыняй Наміб узвышшы прымаюць форму рэзкага нахіла, што часам перарываецца стромкімі горнымі вяршынямі, у тым ліку хрыбтамі Наўклуфт, Аўас, Грэйт-Карас. Найвышэйшым пунктам Намібіі з’яўляецца гара Брандберг (2579 м). На ўсходзе ўзвышшы паступова пераходзяць у цэнтральнае плато вышынёй 1100 м – 1700 м. Плато – найбольш населеная зона краіны. Далей на ўсход пачынаецца зона пустыні Калахары, якая характарызуецца шырокімі пясчанымі раўнінамі і выдмамі, сталым дэфіцытам прэснай вады. Але на паўночным усходзе краіны вылучаецца раён Капрыві з найбольш інтэнсіўнымі ападкамі. Ён пакрыты хмызнякамі і рэдкімі трапічнымі гаямі, так званым бушвельдам.
Найбольш важныя рэкі Намібіі: Аранжавая, Фіш, Акаванга, Куненэ, Экума.
Самае вялікае возера — Этоша знаходзіцца на поўначы Намібіі.
Клімат краіны, у асноўным, трапічны, пераважна вельмі сухі. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (студзеня) вагаецца ад +18°С на ўзбярэжжы да +27°С у пустыні Калахары, а самага халоднага месяца ад +12°С да +16°С. Ападкі выпадаюць нерэгулярна, іх колькасць вагаецца ад 10—50 мм на ўзбярэжжы да 500—700 мм на паўночным усходзе краіны.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе ВУП Намібіі склаў каля 11,23 млрд долараў. Доля сельскай гаспадаркі і рыбалоўства ў ВУП склала 10,4%, прамысловасці — 36,2%, паслугі — 53,4%. Асноўнай галіной эканомікі з'яўляецца здабываючая прамысловасць, якая атрымала развіццё дзякуючы наяўнасці шматлікіх прыродных рэсурсаў. Вядзецца здабыча дыяментаў, урану, свінцу, медзі, цынку, волава, серабра, вальфраму. У сельскай гаспадарцы пераважае жывёлагадоўля.
Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва краіны налічвае 2 113 077 чалавек[2], з якіх каля 85 % — мурыны, 10% — мулаты, 5% — нашчадкі еўрапейскіх імігрантаў.
Асноўныя этнічныя групы: авамба, герэра, тсвана, нама, лозі, сан, дамара, чоквэ, еен, немцы, афрыканеры і інш.
Афіцыйнай мовай з'яўляецца англійская, але ёй валодае каля 7% насельніцтва. Рэгіянальнымі мовамі Намібіі з'яўляюцца: афрыкаанс, нямецкая, куангалі, лозі, тсвана, нама, герэрская і ашывамба. 50% краіны — лютэране, 30% — 40% прытрымліваюцца іншых хрысціянскіх канфесій, 10% — 20% — анімісты.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Namibia’s Geography
- ↑ "GeoHive — Namibia population". GeoHive.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Намібія
Урад[правіць | правіць зыходнік]
- Government of Namibia Урадавы партал
- Windhoek City Council Мэрыя Віндхука
- http://www.embnamibia.at - EMBASSY / PERMANENT MISSION OF THE REPUBLIC OF NAMIBIA in Austria
СМІ[правіць | правіць зыходнік]
- Die Republikein Газета на афрыкаанс
- Allgemeine Zeitung Адзіная ў Афрыцы газета на нямецкай мове
- The Namibian Газета на англійскім, ндонга, а таксама партугальскім мовах
- New Era Газета на англійскім і шэрагу афрыканскіх моў
- Radio Kudu Радыёстанцыя, вяшчанне на англійскай мове, навіны таксама на афрыкаанс
- Radiowave 96,7 FM Музычная радыёстанцыя
- Namibian Broadcasting Corporation Дзяржаўная радыё- і тэлекампанія
|