Голос революционного студенчества

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Голос революционного студенчества»
Тып часопіс
Краіна
Заснавана 1923
Спыненне публікацый 1924
Мова руская
Галоўны офіс
Тыраж

«Голос революционного студенчества» — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 19231924 гг. у Горках на рускай мове выканкомам Бюро студэнцкіх прафсаюзных секцый Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Існавалі аддзелы: навуковы, студэнцкага жыцця, літаратурны. Друкаваў навуковыя артыкулы прафесараў інстытута М. І. Бурштэйна, І. Г. Васількова, У. У. Вінера, А. К. Кедрава-Зіхмана, Б. Я. Ліпкіна, выкладчыкаў М. М. Ганчарыка, С. Г. Цытовіча і інш. Публікаваў літаратурныя творы на беларускай мове Ганчарыка (псеўд. Я.Сявец), Коўзеля (Дзядзька Хведар) і інш. Выйшлі 3 нумары. Адказны рэдактар — праф. Ліпкін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васілеўскі, Ю. «Голос революционного студенчества» / Юрка Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 59. — ISBN 985-11-0041-2.