Гомельская дырэкторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search


Гомельская дырэкторыя — часовы орган улады ў Гомелі ў снежні 1918 — студзені 1919 гг. Утворана 17 снежня 1918 г. на пасяджэнні гарадской думы на ўзор Дырэкторыі УНР. Падтрымана гарадской рабочай канферэнцыяй і нарадай сацыялістычных партый. Бальшавіцкая арганізацыя адмовілася падтрымаць Гомельскую дырэкторыю і стварыла Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Асноўнай сацыяльна-палітычнай апорай дырэкторыі былі апазіцыйныя бальшавіцкай уладзе сілы рознага кірунку. У склад дырэкторыі ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў, Гомельскага сацыял-дэмакратычнага камітэта Бунда, сацыялістаў-сіяністаў, гарадской думы, Цэнтральнага бюро прафсаюзаў і інш. Гомельскую дырэкторыю падтрымлівалі германскія акупацыйныя ўлады. Дырэкторыя УНР прызначыла цывільным камісарам былога гарадскога галаву І.Бабарыкіна. 18 снежня 1918 г. апублікаваны зварот «Да грамадзян г.Гомеля», у якім абвяшчалася аб пераходзе ўлады да Гомельскай дырэкторыі часова — да стварэння органаў дзяржаўнай улады і гарадскога дэмакарытчнага самакіравання. Гомельская дырэкторыя адмяніла законы ўкраінскага пятлюраўскага ўрада, «украінскую дзяржаўную варту» рэарганізавала ў міліцыю, прызначыла камісараў горада, правяла абкладане наемных класаў для стварэння гарадскога бюджэту і барацьбы супраць спекуляцыі і крыміналу. Пасля перагавораў савецкага боку з германскім камандаваннем і Гомельскай забастоўкі чыгуначнікаў 1918 – 1919 гг. улада ў Гомелі 6 студзеня 1919 г. перададзена ВРК. Гомельская дырэкторыя самаліквідавалася.