Гомельская забастоўка чыгуначнікаў 1918 – 1919

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гомельская забастоўка чыгуначнікаў 1918—1919. Адбылася 28 снежня 1918 — 6 студзеня 1919 гг. Восенню 1918 г. паводле савецка-германскага дадатковага дагавору (27 жніўня 1918 г.) Германія эвакуіравала свае войскі з занятых ёю тэрыторый Беларусі і іх займала Чырвоная Армія. Складаная сітуацыя ўзнікла вакол Гомеля, які з'яўляўся стрэтэгічным пунктам эвакуацыі германскіх войск з паўднёва-ўсходняй Беларусі і паўночнай Украіны, а таксама для пранікнення Чырвонай Арміі ў глыб тэрыторыі Украіны. Што непакоіла кіраўніцтва Украінскай Народнай Рэспублікі. У горадзе шла барацьба за ўладу паміж Гомельскай дырэкторыяй, якую падтрымліваў савет саолдацкіх дэпутатаў 41-га ггерманскага корпуса, і бальшавіцкім Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам (ВРК), які рабіў стаўку на падыходзячую Чырвоную Армію. У ноч на 17 снежня 1918 г. на перагаворах паміж дывізійным і карпусным нямецкімі салдацкімі саветамі з савецкай дэлегацыяй (Дз. З.Манульскі, В. Р. Мянжынскі і інш.) тэрмін уводу часцей Чырвонай Арміі ў Гомель быў прызначаны на 20 снежня, пасля чаго ўлада тут перадавалася ВРК. Да гэтага часу кантроль за парадкам у горадзе і за чыгуначным вузлом для забеспячэння эвакуацыі германскіх войск пакідаўся за нямецкім карпусным саветам. Адчуўшы моцную падтрымку прадстаўнікоў савецкага ўрада, Гомельскі ВРК пачаў устанаўліваць сваю ўладу ў горадзе. 18 снежня ён прызначыў новага каменданта станцыі, правёў арышты «контррэвалюцыйных элементаў», у т.л. загадчыка службы руху Палескіх чыгунак. Работа чыгуначнага вузла і эвакуацыя нямецкіх войск былі дэзарганізаваны. Дзеянні ВРК нямецкі савет ацаніў як парушэнне дамоўленасці. 19 снежня яго прадстаўнікі па мітынгу ў прысутнасці савецкай дэлегацыі абвясцілі, што нямецкі савет здымае з сябе абавязкі па дамоўленасці і бярэ сітуацыю ў горадзе пад свій кантроль. Цывільная ўлада была перададзена дырэкторыі, уведзена нямецкае патруляванне, камітэт чыгуначнікаў арыштаваны, а савецкая дэлегацыя пакінула горад. Хоць праз некалькі дзён аршытаваныя былі вызвалены, у Гомель была ўведзена 47-я нямецкая дывізія, Дырэкторыя УНР накіравала бронецягнік для блакіравання чыгуначнага вузла і пранікнення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Украіны. Нарком замежных спраў РСФСР Г. В. Чычэрын(руск.) бел. накіраваў у Берлін спецыяльную «Ноту савецкага ўарада аб Гомелі». Сітуацыя для Гомельскага ВРК ускладнілася. 26 снежня на скліканым ім мітынгу чыгуначнікаў было прынята рашэнне аб правядзенні забастоўкі і ўтвораны забастовачны камітэт бальшавікоў І.Вайцаховіча, А.Валадзько, Н.Лашкевіча, І.Хімакова. 28 снежня спынілі работу чыгуначныя майстэрні і ўпраўленне станцыі. Паравозы затрымліваліся ў дэпо, дэманціраваліся, частка машыністаў была перапраўлена за дэмаркацыйную лінію. 30 снежня гарадская рабочая канферэнцыя пад націскам ВРК прыняла рашэнне аб пашырэнні забастоўкі, нягледзячы на довады нямецкага савета і дырэкторыі аб тым, што яна перашкаджае нямецкай эвакуацыі. У пачатку студзеня 1919 г. да забастоўкі далучыліся прадпрыемствы Гомеля і Беліцы, служачыя пошты, тэлеграфа, фінансавых устаноў. У адказ на гэта нямецкі савет узяў чыгуначны вузел пад ваенную ахову. 5 студзеня 1919 г. у выніку перагавораў паміж ВРК і нямецкім саветам было дасягнута пагадненне, паводле якога адразу пасля спынення забастоўкі ўлада ў горадзе перадавалася ВРК, але яго ўзбраенне і яго прыхільнікаў і ўвод савецкіх войск забараняліся да поўнай эвакуацыі германскіх фарміраванняў, ахова парадку ажыцяўлялася нямецкімі ўладамі. Нямецкі савет абавязваўся як мага хзутчэй правесці эвакуацыю. 6 студзеня 1919 г. забастоўка спынена. ВРК узяў у свае рукі кантроль над горадам, дырэкторыя спыніла паўнамоцтвы. 14 студзеня 1919 г. германскія войскі пакінулі Гомель, у яго ўвайшлі часці Чырвонай Арміі.