Гомельскі гурток самаадукацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гомельскі гурток самаадукацыі. Існаваў з восені 1893 да восені 1895 года. Заснаваны наборшчыкам А. Полякам для прапаганды ідэй класавай салідарнасці і асветніцкай дзейнасці сярод рабочых. Займаліся ў гуртку 40—50 рамесных рабочых і навучэнцаў. Рыхтаваў прапагандыстаў. Напачатку гурткоўцы вывучалі розную нелегальную літаратуру і не прытрымліваліся пэўнага ідэйнага кірунку. Пасля ўстанаўлення ў 1894 года сувязі з кіеўскімі марксістамі гурток узяў сацыял-дэмакратычны кірунак. Распаўся ў сувязі з выездам кіраўнікоў і большасці членаў гуртка ў Кіеў, Вільню і Дзвінск, дзе яны прадоўжылі сацыял-дэмакратычную дзейнасць. Шрыфт, сабраны Полякам для нелегальнай друкарні, у 1897 годзе выкарыстаны для выдання агульнарасійскай «Рабочей газеты».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біч М. Гомельскі гурток самаадукацыі / Міхась Біч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — С. 73. — ISBN 985-11-0041-2