Гомельскі рамесніцкі рабочы саюз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гомельскі рамесніцкі рабочы саюз. Дзейнічаў у Гомелі ў 18961900 гг. Склаўся пад уплывам агітацыі Гомельскай сацыял-дэмакратычнай групы на аснове цэхавых стачачных кас. З 1898 г. уваходзіў у склад Гомельскага рабочага саюз барацьбы, Гомельскага каміэта РСДРП 1898 – 1900 гг. У 1898 г. аб’ядноўваў 250, у 1899 — 430 рабочых — амаль 40% агульнай колькасці рабочых горада. Меў свой статут, складзены і выдадзены на гектографе Гомельскім камітэтам РСДРП у жніўні 1899 г. Саюз абвяшчаўся «мясцовым аддзяленнем РСДРП» і абавязваўся выконваць рашэнні агульнапартыйных з’ездаў і Гомельскага камітэта РСДРП. На камітэт ускладалася кіраўніцтва дзейнасцю саюза, распараджэнне стачачным фондам, дастаўка нелегальнай літаратуры, арганізацыя прапагандысцкіх гурткоў і сходаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гомельскі рамесніцкі рабочы саюз // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 78. — ISBN 985-11-0041-2.