Горад Яганэсбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Іаганесбург)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Яганэсбург
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Joburg top.jpg
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
3 888 180 чалавек (2007)
Горад Яганэсбург (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Горад Яганэсбург

Яга́нэсбург[1], Іага́несбург[2][3][4] (англ.: Johannesburg) — самы буйны паводле колькасці жыхароў горад у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1886 годзе як шахцёрскі пасёлак пры рудніках Вітватэрсранда. У час англа-бурскай вайны 1899-1902 захоплены англічанамі (1900), уключаны ў склад брытанскага дамініёна Паўднёва-Афрыканскага саюза (з 1961 ПАР). З 1928 горад. У пачатку 20 стагоддзя — адзін з цэнтраў масавых выступленняў афрыканскага насельніцтва супраць апартэіду. Пасля Другой Сусветнай вайны горад перажыў эканамічны бум (развіццё хімічнай прамысловасці, машынабудавання, апрацоўкі каштоўных камянёў).

Зноскі

  1. Адказ Цэнтра даслядванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

    «Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»

    — Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

  2. Іаганесбург // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
  3. Геаграфія: Вучэбная праграма для VI—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Мн., 2014.
  4. тасама Іаханесбург, Іаганэсбург

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іаганесбург // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2