Афрыкаанс
| Афрыкаанс | |
|---|---|
![]() Афрыкаанс — мова большасці насельніцтва Афрыкаанс — мова меншасці насельніцтва | |
| Саманазва | Afrikaans |
| Вымаўленне | [afriˈkɑːns] |
| Краіны | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Намібія, Батсвана, Замбія, Зімбабвэ |
| Афіцыйны статус | Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка |
| Арганізацыя, якая рэгулюе | Taalkommissie[d] |
| Агульная колькасць носьбітаў |
L1: 7.2 млн чалавек (2016) L2: 10.3 млн чалавек (2011) |
| Статус | у бяспецы[d][1] |
| Класіфікацыя | |
| Пісьменнасць | лацініца (афрыкаанскі алфавіт) |
| Моўныя коды | |
| ДАСТ 7.75–97 | афр 070 |
| ISO 639-1 | af |
| ISO 639-2 | afr |
| ISO 639-3 | afr |
| WALS | afr |
| Ethnologue | afr |
| Linguasphere | 52-ACB-ba |
| LINGUIST List | afr |
| ABS ASCL | 1403 |
| IETF | af |
| Glottolog | afri1274 |
Афрыкаанс — мова заходняй групы германскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. У выніку цеснага кантакту з няроднасным моўным асяроддзем, а таксама пад уплывам незвычайных прыродных умоў і новых сацыяльных адносін, афрыкаанс набыла некаторыя асаблівасці, дзякуючы якім яе можна лічыць у пэўнай меры афрыканскай мовай.
Афрыкаанс з’яўляецца адной з адзінаццаці афіцыйных моў ПАР, таксама шырока распаўсюджана ў Намібіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афрыкаанс пачала фарміравацца на Каапскім паўвостраве, калі ў 1652 г. тут з’явілася першае сталае галандскае паселішча. Яно было заснавана для забеспячэння прэснай вадой і правіянтам караблёў Галандскай Ост-Індскай Кампаніі, якія накіроўваліся ў Паўднёва-Усходнюю Азію. Акрамя выхадцаў з розных правінцый Нідэрландаў, якія складалі прыблізна палавіну ад агульнага ліку каланістаў, насельніцтва пасёлка было прадстаўлена немцамі, фламандцамі, аўстрыйцамі, англічанамі, партугальцамі і інш. У канцы 17 стагоддзя сюды перасялілася пэўная колькасць французскіх гугенотаў.
Белыя пасяленцы павінны былі дзяліць тэрыторыю разам з мясцовым насельніцтвам: готэнтотамі і бушменамі. Праз некалькі гадоў значная колькасць мясцовых жыхароў ужо працавала ў каланістаў у якасці перакладчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых, адначасова асвойваючы звычаі і мову белых, і на пэўным сацыяльным узроўні станавіліся часткай еўрапейскай абшчыны. Кампанія была зацікаўлена ў менавым гандлі з готэнтотамі, і таму мясцовай адміністрацыі было забаронена забіраць іх у рабства. Па гэтай прычыне на Каап пачалі завозіць рабоў з Анголы і Гвінеі, а затым з Мадагаскара і з Нідэрландскай Індыі.
Нягледзячы на шматнацыянальны склад насельніцтва, і вялікую долю немцаў і французаў у ім, змешвання моў не адбывалася, бо, у адпаведнасці з цвёрдай моўнай палітыкай Кампаніі, нідэрландская мова прызнавалася адзінай мовай адукацыі, царквы, судаводства і афіцыйных дакументаў. Аднак гутарковая мова пастаяннага насельніцтва калоніі ўжо на ранніх этапах існавання паселішча стала праяўляць значныя адрозненні ад нідэрландскай.
У пачатку ХІХ стагоддзя Каапская калонія была канчаткова далучана да Брытанскай імперыі. Англічане імкнуліся правесці поўную асіміляцыю каланістаў шляхам навязвання англійскай культуры і мовы. Дадзеная палітыка вылілася ў масавае перасяленне бураў у глыб краіны, дзе яны заснавалі рэспублікі Трансвааль і Аранжавую. Афіцыйнай мовай у іх была абвешчана нідэрландская. Барацьба супраць брытанскага панавання стымулявала рост нацыянальнай самасвядомасці бураў і сцвярджэнне ідэі аб самабытнасці іх мовы і культуры.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger — Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Праверана 2 красавіка 2025.
