Ібагэ
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Ібагэ)
| Горад | |||||
| Ібагэ | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| ісп.: Ibague | |||||
|
|||||
| 4°26′ пн. ш. 75°14′ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Дэпартамент | Таліма | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1550 | ||||
| Вышыня цэнтра | 1285 м | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 498 401 чалавек (2005) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +57 82 | ||||
| Паштовы індэкс | 730001–730019 | ||||
| ibague.gov.co | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Ібагэ (ісп.: Ibague) — горад у цэнтры Калумбіі. Заснаваны ў 1550 годзе. Цэнтр дэпартамента Таліма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ібагэ быў заснаваны Антоніа Лопесам Галарсай 14 кастрычніка 1550 г. пад назвай Вілья-дэ-Сан-Баніфача-дэ-Ібагэ-дэль-Валье-дэ-лас-Лансас у тым месцы, якое ў цяперашні час з'яўляецца часткай мястэчка Кахамарка дэпартамента Таліма. Гэта мястэчка знаходзіцца за 42 км на захад ад сучаснага горада Ібагэ. З-за пастаянных набегаў індзейцаў піхаа, месцазнаходжанне горада было вырашана змяніць і горад быў нанова адбудаваны пачынаючы з 7 лютага 1551.
З красавіка па снежань 1854 года Ібагэ быў часовай сталіцай дзяржавы Рэспубліка Новая Гранада.
Пасля ўтварэння ў 1908 годзе дэпартамента Таліма горад Ібагэ стаў яго адміністрацыйным цэнтрам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).