Генадзь Пятровіч Пашкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Генадзь Пашкоў
Hienadź Paškoŭ.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

23 сакавіка 1948(1948-03-23) (69 гадоў)

Месца нараджэння:

в. Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, БССР

Грамадзянства:

БССР,
Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, перакладчык, публіцыст

Гады творчасці:

з 1967

Жанр:

лірыка

Мова твораў:

беларуская

Прэміі:

Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1980),
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998)

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (23 сакавіка 1948, в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і служачых Пятра Трафімавіча і Марыі Харытонаўны Пашковых. У 1953 годзе разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.

Пасля сканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1972 гг. працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё. З 1972 года ў часопісе «Полымя» — загадчык рэдакцыі, затым адказны сакратар, з 1979 года — намеснік галоўнага рэдактара. З 1989 года быў таксама кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь», рэдагаваў «Цэнтральную газету». З лютага 1996 года да 2008 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. З 2008 года да 2016 года — першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года. З 1996 года — член-карэспандэнт Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук, адукацыі, мастацтва і культуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступае з 1967 года. Выдаў зборнік паэзіі «Кляновік» (1975), «Дыстанцыя небяспекі» (1979), «Гравюры дарог» (1981), «Зямлю слухаю» (1983), «Маналог на кастрышчы» (1986), «Крокі» (1988), «Люблю, спадзяюся, жыву» (1990), «Журавінавы востраў» (1998), «Тваім святлом благаславёны» (2006). Выйшаў зборнік паэзіі для дзяцей «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986), «Пціч» (1991), «Зорнае поле» (1999), кнігі нарысаў «Будзень як свята» (1977), «Палескія вандроўнікі» (1998). З'яўляецца аднім з аўтараў дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…».

У 1980 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Беларусі за паэтычныя зборнікі «Красный жаворонок» (Масква, 1977), «Дыстанцыя небяспекі». Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кляновік: вершы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1975.
  • Будзень як свята: нарысы / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1977.
  • Дыстанцыя небяспекі: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1979.
  • Зямлю слухаю: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1983.
  • Маналог на кастрышчы: кніга вершаў / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Дзяўчынка з блакітным мячыкам: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1986.
  • Крокі: вершы, паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1988.
  • Люблю, спадзяюся, жыву: лірыка / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1990.
  • Журавінавы востраў: кніга паэзіі / Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998.
  • Тваім святлом благаславёны: вершы і паэма / Г. П. Пашкоў. — Мн., 2006[1].

Зноскі

  1. Бібліяграфія Сайт «Віцебскай абласной библіятэкі імя Леніна»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Генадзь Пашкоў / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • Пашкоў Г. П. / Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2001.
  • Пашкоў Г. П. / Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / пад. рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1994.
  • Пашкоў Г. П. / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Чашніцкага раёна / рэдкал. М. Ц. Дробыш [і інш.]. — Мн., 1997.
  • Гл. таксама: Беларуская Энцыклапедыя