Горад Ікалуіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ікалуіт
англ.: Iqaluit
Iqaluit-aerial.jpg
Краіна
Тэрыторыя
Рэгіён
Каардынаты
Мэр
Мэры Уілмэн
Заснаваны
Горад з
Плошча
52,5 км²
Насельніцтва
6.699 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
867
Паштовыя індэксы
X0A 0H0, X0A 1H0
Афіцыйны сайт
www.city.iqaluit.nu.ca
(англ.) 
Горад Ікалуіт (Канада)
Горад Ікалуіт
Горад Ікалуіт (Нунавут)
Горад Ікалуіт

Ікалуіт (англ.: Iqaluit, ін.: ᐃᖃᓗᐃᑦ [iqaːluit]) — горад у Канадзе, сталіца тэрыторыі Нунавут, самай вялікай з канадскіх тэрыторый і правінцый. Ікалуіт перакладаецца з эскімоскага дыялекту інукцітут як «рыбы». Горад размяшчаецца на паўднёвым захадзе вострава Бафінава Зямля, на беразе Паўночнага Ледавітага акіяна ў бухце Фробішэра. Жыхары Ікалуіта называюць сябе Iqalummiut (адз. л. Iqalummiuq).

У студзені 2004 года ў горадзе налічвалася 6000 жыхароў (5000 жыхароў у 2000).

Ікалуіт размешчаны на мяжы двух зон палярнага клімату: арктычнага і субарктычнага.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старая назва горада - Фробішэр-Бей па імі ангельскага даследчыка Марціна Фробішэра, які ў 1576 годзе адкрыў бухту, на беразе якой зараз размешчаны Ікалуіт. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў ваеннай базай ЗША.

Пачынаючы з 1950-х насельніцтва хутка ўзрастала ўслед за будаўніцтвам Distant Early Warning Line — групы радараў, радыус дзеяння якой прасціраецца на 10 000 кіламетраў і якая з'яўляецца складнікам сістэмы бяспекі NORAD.

1 студзеня 1987 г. назва горада была афіцыйна зменена з Фробішэр-Бей на Ікалуіт.

Абраны сталіцай новай аўтаномнай тэрыторыі інуітаў званай Нунавут. Гэты выбар быў ажыццёўлены ў ходзе рэферэндуму, які праходзіў на ўсёй тэрыторыі. Статус ўступіў у сілу 1 красавіка 1999. Ікалуіту падпарадкаваныя федэральныя, тэрытарыяльныя і муніцыпальныя адміністрацыі.