Бафінава Зямля
Выгляд
Бафінава Зямля | |
---|---|
англ.: Baffin Island | |
![]() Фіёрд | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 507 451 км² |
Насельніцтва | 11 000 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 0,02 чал./км² |
Размяшчэнне | |
69°00′ пн. ш. 72°00′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Паўночная Канада |
Краіна | |
![]() |
Бафінава Зямля — востраў на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі, самы вялікі ў Канадскім Арктычным архіпелагу, тэрыторыя Канады.
Плошча 476 тыс. км². Выцягнуты з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход амаль на 1350 км, аддзелены ад Грэнландыі Дэвісавым пралівам.
Берагі фіёрдавыя. Усходняя частка гарыстая (вышыня да 2591 м), значныя ледавікі (83 тыс. км²); заходняя — узгоркавая раўніна (вышыня 150—200 м) са шматлікімі балотамі і вялікімі азёрамі. Складзены з крышталічных парод, пераважна гнейсаў і сланцаў. Расліннасць мохава-лішайнікавай і хмызняковай тундры. Нацыянальны парк Аўюітук.
Асноўны населены пункт — Фробішэр-Бей.
Востраў названы ў гонар У. Бафіна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 355—356. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бафінава Зямля Архівавана 31 снежня 2013. (англ.)