Горад Санта-Крус-дэ-ла-Сьера

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Northern Skyline Santa Cruz.jpg

Каардынаты: 17°48′00″ пд. ш. 63°10′00″ з. д. / 17.8° пд. ш. 63.166667° з. д. (G) (O) (Я)17°48′00″ пд. ш. 63°10′00″ з. д. / 17.8° пд. ш. 63.166667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна

Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (Балівія)
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера

Санта-Крус-дэ-ла-Сьера (ісп. Santa Cruz de la Sierra), горад у Балівіі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Санта-Крус. 1,4 млн жыхароў (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1560 г. іспанскім канкістадорам Ньюфла дэ Чавесам, які даў гораду імя, што значыць «Свяшчэнны крыж гор», у гонар свайго раднага горада ў Эстрэмадуры, Іспанія. Першапачаткова горад знаходзіўся ў 220 км на ўсход ад цяперашняша месца. Перанос пасялення быў зроблены з-за канфліктаў з мясцовым індзейскім насельніцтвам у 1592.

Прыродныя ўмовы[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балівіі, на вышыні 416 м над узроўнем мора. Клімат субтрапічны, сонечны. Перыядычныя халодныя вятры з аргенцінскіх пампасаў. Дажджлівыя месяцы — студзень і люты (г.зн. летнія). Сярэднегадавая тэмпература +21 градус.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва гэтай часткі краіны ўжывае свой дыялект іспанскай мовы — Camba.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Нафтапрерапрацоўчая, харчовая, гарбарная прамысловасць.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Звязаны чыгункай з Аргенцінай і Бразіліяй. Сетка аўтадарог. Буйнейшы ў Балівіі міжнародны аэрапорт.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Выдатная іспанская каланіяльная архітэктура, у тым ліку сабор 16 ст. і шматлікія іезуіцкія місіі.

Культурны ўплыў[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]