Перайсці да зместу

Горад мастацтваў і навук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Горад мастацтваў і навук
катал.: Ciutat de les Arts i les Ciències
ісп.: Ciudad de las Artes y las Ciencias
39°27′16″ пн. ш. 0°21′01″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль хай-тэк[d]
Архітэктар Сант'яга Калатрава
Дата заснавання 1998
Сайт cac.es (англ.) (ісп.) (катал.)
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Горад мастацтваў і навук (катал.: Ciutat de les Arts i les Ciencies, ісп.: Ciudad de las Artes y las Ciencias) — архітэктурны комплекс на асушаным дне ракі Турыя ў Валенсіі (Іспанія).

Дызайн належыць валенсіянскаму архітэктару Сант’яга Калатрава, будаўніцтва пачалося ў 1996 годзе. Комплекс з'яўляецца адным з выдатных узораў сучаснай архітэктуры.

«Горад» складаецца з пяці будынкаў, якія звычайна завуцца па іх каталанскіх назвах:

  • El Palau de les Arts Reina Sofia — Оперны тэатр і сцэна для іншых тэатральных пастановак
  • L'Hemisferic — Кінатэатр Imax, планетарый, тэатр лазерных пастановак
  • L'Umbracle — Галерэя / сад
  • El Museu de les Ciencies Principe Felipe — Навуковы музей
  • L'Oceanografic — Акіянаграфічны парк на адкрытым паветры

Комплекс акружаны паркамі, ручаямі і басейнамі, гэтая тэрыторыя — папулярнае месца адпачынку жыхароў і гасцей горада, працуюць бары і кафэ.

L'Hemisfèric
L'Umbracle
El Museu de les Ciències Príncipe Felipe
El Palau de les Arts Reina Sofía
  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.