Горацкае раённае краязнаўчае таварыства
Горацкае раённае краязнаўчае таварыства — суполка краязнаўцаў і гісторыкаў Горацкага раёна (1924—1931 гг.), якая ўваходзіла ў склад Інстытута Беларускай Культуры.
Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]
Было ўтворана 7 снежня 1924 года. На 1 лютага 1925 года ў ім знаходзілася 363 сябра: 15 прафесараў, 18 выкладчыкаў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, 220 студэнтаў і 110 выкладчыкаў школ города Горкі і раёна. [1].Кіраваў арганізацыяй прафесар П.Ц Салаўёў. З 16 красавіка 1925 года ў склад раённага таварыства уваходзіла «Навуковае таварыства па вывучэнню Беларусі», якое існавала пры акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі. Таварыства ўваходзіла ў склад Інстытута Беларускай Культуры.
Дзейнасць таварыства[правіць | правіць зыходнік]
Сябры таварыства за 1925—1927 гг. правялі 17 сходаў, дзе заслухалі 39 навуковых дакладаў па гісторыі, геаграфіі і эканомікі раёна. Свае матэрыялы яны друкавалі ў газетах «Звязда», «Советская Беларуссия», часопісе «Наш край». Таварыства выдавала штогоднік «Працы навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі», які друкаваўся ў друкарні акадэміі. Усяго выйшла 8 тамоў гэтых прац. Так, у першым томе (1925 г.) былі змешчаны артыкулы А. Ц. Савельева «Вапна і матыльковыя расліны на глебах Горацкага раёна», С.Журыка «Быдла Горацкага раёна», С. П. Мельніка «Стары парк пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі» і інш. Вывучэнню гісторыі этнаграфіі, эканомікі, прыроды Горацкага павета цалкам быў прысвечаны трэці том, што выйшаў у 1927 годзе. Тут былі змешчаны артыкулы Д.Васілеўскага «Кароткі нарыс гісторыі Горацкага раёна і Горак», «Народная асвета ў Горацкім раёне», М.Сраговіча «Яўрэйскае насельніцтва ў Горацкім раёне», Н.Пелехава «Аб становішчы селян Горацкага раёна ў першай палове мінулага сталецця». Матэрыялы аб глебах, геалагічнай пабудове, фауне і флоры, лясах Горацкага раёна надрукавалі Ф. Люнгэрзгаўзен, Н.Пелехаў, Г.Несцярчук, П.Салаўёў, У. Васількоў і інш.
Праца раённага таварыства атрымала высокую адзнаку ў Мінску і Маскве. Так, у прывітанні Цэнтральнага Бюро краязнаўства РСФСР за подпісам акадэміка М. Мара было адзначана: «ЦБ краязнаўства РСФСР з вялікай цікавасцю сочыць за поспехамі працы Горацкага таварыства…» [2].
Аднак у 1931 годзе праца таварыства была падвергнута крытыкі, а яе сябры абвінавачаны ў контрэвалюцыйнай дзейнасці, трацкізме, нацдэмаўшчыне і кандрацьеўшчыне [3]. У канцы 1931 года Горацкае таварыства было распушчана, а некаторыя яе сябры былі рэпрэсіраваны.
Горацкае раённае таварыства адрадзілася только ў 1994 годзе і зараз мая назву «Бацькаўшчына». Яно раз у два гады праводзіць навукова-краязнаўчыя канференцыі і выпускае працы канферэнцій. Сябры таварыства друкуюць кнігі і брашуры па гісторыі Горацкага раёна і БДСГА. Яны прымалі актыўны ўдзел у стварэнні экспазіцыі Горацкага раённага гісторыка-этнгарафічнага музея, музея гісторыіі БДСГА, музея-кабінета Максіма Гарэцкага, музеяў у весках Маслакі, Горы і Аўсянка, у напісанні кнігі «Памяць. Горацкі раён».
Зноскі
- ↑ Запіскі Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі. Горкі: Т.6. 1928. С. 84.
- ↑ Запіскі Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі. Горкі: Т.6. 1928. С. 84.
- ↑ Мензак, В. Падрыхтоўка для сацыялістычнай сельскай гаспадаркі ў БСА пад пагрозай//Камуністычнае выхаванне. 1931, № 1. С.3; Супраць нацдэмаўшчыны і кандрацьеўшчыны ў навукова-даследчых установах і БДСГА// Бальшавік Беларусі. 1931.№ 5-6. С. 28-29
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ліўшыц, Уладзімір. З гісторыі Горацкага краязнаўчага таварыства // Памяць : гіст.-дакум.хроніка Горацкага р-на. — Мн.,1996. С.149-150
- Кротава, Святлана. Канферэнцыя краязнаўцаў // Ленінскі шлях, 1998, 15 крас.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей //http://catalog.library.mogilev.by/kray/Econom/R6P2m.html