Наш край

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Наш край»
Наш Край 12 1926.jpg
Вокладка часопіса «Наш край». № 12, 1926.
Тып часопіс

Краіна БССР
Галоўны рэдактар Змітрок Бядуля (1926-1930)
Заснавана кастрычнік 1925
Спыненне публікацый кастрычнік 1930
Мова Беларуская
Перыядычнасць Штомесячнік
Тыраж

«Наш край» — краязнаўчы часопіс, орган Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце Беларускай культуры, з 1929 года пры Беларускай акадэміі навук. Выдаваўся з кастрычніка 1925 года па кастрычнік 1930 года раз у месяц у Мінску на беларускай мове.

Яго выдаўцы ставілі за мэту вывучэнне прыродных і прадукцыйных сіл Беларусі, духоўных традыцый яе народаў. Даследаванні вяліся па трох асноўных кірунках: прыродна-геаграфічным, грамадска-эканамічным і культурна-гістарычным. Часопіс асвятляў дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства, дзейнасць краязнаўчых таварыстваў і развіццё краязнаўчага руху. Змяшчаліся матэрыялы па біялогіі, заалогіі, батаніцы, геаграфіі, агляды краязнаўчай літаратуры.

Першы нумар складаўся з 68 старонак, выйшаў тыражом 2 тысяч асобнікаў. Першы рэдактар Мікалай Азбукін[1], з красавіка 1926 года Самуіл Плаўнік (З. Бядуля). Вокладку першага нумару афармляў мастак Міхаіл Эндэ, застаўкі паводле малюнкаў на беларускіх тканінах і ўзораў беларускай драўлянай разьбы — мастак Анатоль Тычына.

Выйшаў 61 нумар, асобныя — здвоеныя.

З лістапада 1930 года да студзеня 1933 года выходзіў пад назвай «Савецкая краіна»

Зноскі

  1. Кісялёў У. Наш папярэднік…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ліс А. «Наш край» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
  • Ліс А. «Наш край» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • «Наш край» // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Кісялёў У. Наш папярэднік // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Полымя. — ISSN 0131-2669, №4, 1985. С. 36—37.
  • Гужалоўскі А. Летапісец беларускага краязнаўства (да 90-годдзя часопіса “Наш край”) // Беларускі гістарычны часопіс. – 2015. – № 9. – С. 5–15.
Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
З калекцыі «Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919—1939 гг.», Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Searchtool.svg Часопіс «Наш край», 1925 год
Searchtool.svg Часопіс «Наш край», 1926 год
Searchtool.svg Часопіс «Наш край», 1927 год
Searchtool.svg Часопіс «Наш край», 1928 год
Searchtool.svg Часопіс «Наш край», 1929 год
Searchtool.svg Часопіс «Наш край», 1930 год
Searchtool.svg Часопіс «Савецкая краіна», 1930 год
Searchtool.svg Часопіс «Савецкая краіна», 1931 год
Searchtool.svg Часопіс «Савецкая краіна», 1932 год