Горданаўскія канферэнцыі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горданаўскія канферэнцыі
Gordon Research Conference on Nucleic Acids, New Hampton 1964 Wellcome L0042631.jpg
Горданаўскія канферэнцыі, 1964
Сайт http://www.grc.org

Горданаўскія канферэнцыі – міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, арганізаваныя аднайменнай некамерцыйнай арганізацыяй. Тэматыка канферэнцый ахоплівае даследаванні ў вобласці біялагічных, хімічных, фізічных навук і звязаных з імі тэхналогій. Канферэнцыі праводзяцца з 1931 года, і ў наш час праводзіцца амаль 200 канферэнцый у год. Сустрэчы будуць праходзіць на тэрыторыі ЗША ў Каліфорніі, Новай Англіі, Тэхасе і Паўночнай Караліне, а таксама на міжнародным узроўні ў Італіі, Швейцарыі і Кітаі. Для правядзення канферэнцый часта выбіраюцца маляўнічыя і ізаляваныя месцы, каб заахвоціць атмасферу нефармальнай супольнасці. Тэмы Канферэнцый рэгулярна публікуюцца ў прэстыжным навуковым часопісе Science: 2010[1][2], 2009[3][4], 2008[5][6][7][8], 2007[9][10] і 2006[11][12] [13].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднікам Горданаўскіх канферэнцый было правядзенне летніх сесій на факультэце хіміі Універсітэта Джонса Хопкінса ў канцы 1920-х. У 1931 годзе гэта ператварылася ў семінар выпускнікоў, на якім таксама прысутнічалі знешнія ўдзельнікі. Горданаўскія канферэнцыі былі ініцыяваны доктарам Нейлам Горданам англ.: Neil E. Gordon, з універсітэта Джонса Хопкінса.

Канферэнцыі прызнаюцца аднымі з галоўных навуковых канферэнцый у свеце, дзе вядучыя даследчыкі з усяго свету абмяркоўваюць сваю апошнюю працу і будучыя праблемы ва ўнікальна неафіцыйным, інтэрактыўным фармаце. Падрыхтоўкай і правядзеннем канферэнцый займаецца Горданаўскі даследчы цэнтр - некамерцыйная арганізацыя, якая дзейнічае пад эгідай Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі[14]

Мэты канферэнцый[правіць | правіць зыходнік]

Адной з мэт з'яўляецца імкненне дапамагчы маладым вучоным стварыць нефармальную сетку для абмеркавання сваіх бягучых даследаванняў і ўсталяванню кантактаў, якія ў будучыні дапамогуць ім супрацоўнічаць і дасягаць поспеху ў навуковай сферы.

Для гэтага Горданаўскія канферэнцыі сумесна з Kenan Institute for Engineering, Technology & Science з універсітэта штата Паўночная Караліна, стварылі праграму Gordon Research Seminar - серыю двухдзённых сустрэч, арганізаваных аспірантамі і постдактарамі пры падтрымцы вядучых вучоных, звязаных з Горданаўскімі канферэнцыямі.

Зноскі

  1. "Gordon Research Conferences". Science 327 (5966): 708–734. 2010. doi:10.1126/science.327.5966.708. Bibcode2010Sci...327..708.. 
  2. "Gordon Research Conferences". Science 329 (5997): 1362–1372. 2010. doi:10.1126/science.329.5997.1362. Bibcode2010Sci...329.1362.. 
  3. "Gordon Research Conferences". Science 323 (5917): 1084–1109. 2009. doi:10.1126/science.323.5917.1084. 
  4. "Gordon Research Conferences". Science 325 (5945): 1276–1288. 2009. doi:10.1126/science.325_1276. 
  5. "Gordon Research Conferences". Science 319 (5863): 637–661. 2008. doi:10.1126/science.319.5863.637. 
  6. "Gordon Research Conferences". Science 319 (5868): 1310. 2008. doi:10.1126/science.319.5868.1310. 
  7. "Gordon Research Conferences". Science 321 (5894): 1366–1373. 2008. doi:10.1126/science.321.5894.1366. 
  8. "Gordon Research Conferences". Science 322 (5903): 974. 2008. doi:10.1126/science.322.5903.974. 
  9. "Gordon Research Conferences". Science 315 (5812): 671–693. 2007. doi:10.1126/science.315.5812.671. 
  10. "Gordon Research Conferences". Science 317 (5843): 1407–1415. 2007. doi:10.1126/science.317.5843.1407. 
  11. "Gordon Research Conferences". Science 311 (5761): 676–699. 2006. doi:10.1126/science.311.5761.676. 
  12. "Gordon Research Conferences". Science 314 (5797): 314–322. 2006. doi:10.1126/science.314.5797.314. 
  13. "Gordon Research Conferences". Science 314 (5803): 1315–1316. 2006. doi:10.1126/science.314.5803.1315. 
  14. ГОРДАНАЎСКІЯ КАНФЕРЭНЦЫІ

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт Горданаўскіх канферэнцый