Готліб Даймлер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Готліб Даймлер
Gottliebdaimler1.jpg
Дата нараджэння

17 сакавіка 1834(1834-03-17)[1][2][3]

Месца нараджэння

Schorndorf[d], Каралеўства Вюртэмберг[d], Германскі саюз

Дата смерці

6 сакавіка 1900(1900-03-06)[1][2][3] (65 гадоў)

Месца смерці

Штутгарт, Германская імперыя

Месца пахавання

Уф-Кірхгоф[d]

Грамадзянства

Flag of the German Empire.svg Германія
Flagge Königreich Württemberg.svg Каралеўства Вюртэмберг[d]

Дзеці:

Paul Daimler[d]

Род дзейнасці

інжынер, вынаходнік

Альма-матар

Штутгарцкі ўніверсітэт[d]

Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Готліб Даймлер на Вікісховішчы

Готліб Вільгельм Даймлер (ням.: Gottlieb Wilhelm Daimler); уласна Доймлер (Däumler; 17 сакавіка 1834, Шорндорф - 6 сакавіка 1900, Канштат пад Штутгартам) — нямецкі інжынер, канструктар і прамысловец. Разам са сваім бізнес-партнёрам, Вільгельмам Майбахам, Даймлер імкнуўся да стварэння малых і магутных рухавікоў, прыдатных да ўстаноўкі на любое рухомае прыстасаванне. У 1885 годзе яны распрацавалі папярэдніка сучасных бензінавых рухавікоў, які памясцілі на двухколавы сродак пад назвай ням.: Reitwagen[4] — фактычна, першы матацыкл з РУЗ, а ў наступным годзе на дыліжанс і карабель. Даймлер даў рухавіку імя «Дзедаў гадзіннік» з-за яго падабенства да старых гадзіннікаў з маятнікам.

У 1890 годзе партнёры заснавалі карпарацыю Daimler-Motoren-Gesellschaft, а першы аўтамабіль прадалі ў 1892 годзе. Захварэўшы, Даймлер на час адыйшоў ад спраў, але па вяртанні адбыўся канфлікт з іншымі акцыянерамі, з-за чаго ў 1893 годзе Даймлер сышоў з кампаніі. Праз год ён вярнуўся назад. Майбах сышоў з кампаніі разам з Даймлерам, і таксама потым вярнуўся. У 1900 годзе Даймлер памёр, а Майбах выйшаў з DMG у 1907-м. У 1924 годзе Daimler-Motoren-Gesellschaft падпісала доўгатэрміновае пагадненне з кампаніяй Карла Бенца Benz & Cie., а ў 1926 яны аб’ядналіся ў канцэрн пад назвай Daimler-Benz AG, які цяпер называецца проста Daimler AG.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523422 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 2,0 2,1 Gottlieb Wilhelm Daimler // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Erfinder Gottlieb Daimler // Merkelstiftung geneological database — 30000 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нараджэнне сучаснага аўтамабіля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Siebertz, Paul. Gottlieb Daimler: ein Revolutionär der Technik. 4. Auflage, Stuttgart: Reclam Verlag, 1950.
  • Wise, David Burgess. "Daimler: Founder of the Four-Wheeler", in Northey, Tom, ed. World of Automobiles Volume 5, pp. 481–3. London: Orbis, 1974.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]